У Обальскай СШ праходзіць Тыдзень міру

Новости Образование Общество

Обальскія міратворцы

Обальская СШ, якой прысвоены статус «Школа міру», вырашыла Міжнародны дзень міру не абмяжоўваць толькі датай 21 верасня, а прысвяціць гэтай тэме цэлы тыдзень.

Як паведаміла намеснік дырэктара Обальскай СШ па выхаваўчай рабоце Вольга Баранава, на гэтым тыдні літаральна кожны дзень обальскіх школьнікаў напоўнены міратворчымі справамі. І гэта яшчэ раз пацвярджае, што кожны з нас, нават дзіця, можа зрабіць мір на планеце лепшым.
У панядзелак 20 верасня ўрачыстай агульнашкольнай лінейкай быў дадзены старт Тыдню міру. У гэты ж дзень дзеці пазнаёміліся з выставай «Вялікія людзі пра мір», якая працуе ў гэтыя дні ў школьнай выставачнай зале.
Дзень 21 верасня ў Обалі назвалі Днём памяці, ён быў адзначаны найперш ушаноўваннем памяці ўдзельнікаў Обальскага камсамольскага падполля і добраўпарадкаваннем помнікаў і брацкіх могілак.
Акцыяй «Гаворым па-беларуску», выставай малюнкаў «Які цудоўны гэты свет!», добраўпарадкаваннем тэрыторыі прытулку і наведваннем Свята-Ануфрыеўскага храма запомнілася вучням серада.
Дзень 23 верасня прайшоў пад дэвізам «Клопат і міласэрнасць» – у школе правялі працоўны дэсант па добраўпарадкаванні сваёй тэрыторыі, а вучні 5 – 11 класаў наведалі падшэфных ветэранаў педагагічнай працы і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Генадзію Эдуардаўну Лысанаву.
«Мір праз спорт» – пад такім дэвізам жыве Обальская школа пяты дзень тыдня. Тут праходзіць сустрэча вучняў 5 – 8 класаў па міні-футболе, пачаткоўцы ўдзельнічаюць у спартыўна-забаўляльнай праграме «Спартыўны мір і мы», і закончыцца дзень стварэннем агульнага калажу «Ляціце, галубы, ляціце».
У гэты ж дзень дэлегацыя з Обальскай СШ на чале з В. В. Баранавай накіравалася у Гарадок на трохдзённы злёт міратворцаў «Мы дом бязвоблачнага міру ўзводзім на фундаменце зямлі».
Аліна ПЯТРОВА.
Фота з архіва Обальскай СШ.
Апублікавана ў № 74 ад 24.09.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *