Многодетным мамам вручили сертификаты на посещение салонов красоты

Новости Общество Семья

Свята на фоне акварэляў

– Ваша прафесія самая адказная ў свеце, ваша работа не абмежавана працоўным распарадкам, не мае выхадных дзён і водпускаў, але ж яна і самая ўдзячная.

Размова – пра прафесію Маці, пра яе штодзённы і штомінутны клопат. А словы, з якіх мы пачалі артыкул, сказала старшыня раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка, звяртаючыся да мнагадзетных матуль.

У святочны сонечны дзень 14 кастрычніка, атулены светлымі Пакровамі і Днём Маці, у Шумілінскім краязнаўчым музеі ладзілася свята, гераінямі якога сталі мнагадзетныя маці – Антаніна Косава і Анастасія Скараход з Шуміліна, Аксана Стоцік з вёскі Масцішча і Наталля Кальніна з Амбросавіч, Святлана Котава і Ірына Маскаленка з Шуміліна. Гэтыя жанчыны выхоўваюць па трое, чацвёра, а Ірына нават пяцёра дзяцей.
У адноўленым памяшканні музея на фоне светлых акварэльных карцін Уладзіміра Іванова (у музеі ў гэтыя дні арганізавана выстава нашага таленавітага земляка) жанчын сустракалі гаспадыні музейнай установы дырэктар Святлана Іванова і галоўны захавальнік фондаў музея Таццяна Церах.
У матуль, асабліва мнагадзетных, няшмат часу на святы і ўвагу да сябе. Таму прыемна было атрымаць запрашэнне на сустрэчу і прыемныя сюрпрызы – кветкі і бясплатныя сертыфікаты на наведванне мясцовых салонаў прыгажосці. Іх уручыла Святлана Цімашэнка з пажаданнямі быць заўсёды здаровымі, шчаслівымі, прыгожымі і ў добрым настроі, бо ад гэтага залежыць настрой усёй сям’і і надвор’е ў доме, падкрэсліла яна.
Маленькае свята атрымалася па- дамашняму ўтульным і светлым, дзякуючы спонсарам – Святлане Аттока, Вользе Літвінавай, Віялеце Чаплінскай і Таццяне Зубаравай.
Аіна ПЯТРОВА.

Святлана Цімашэнка (трэцяя злева) падчас сустрэчы з мнагадзетнымі маці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *