Яшчэ адзін пункт вакцынацыі ў Шуміліне – магазін «Санта»

Здоровье Новости Общество

Яшчэ адзін пункт вакцынацыі  – у магазіне «Санта»

фота з адкрытых крыніц

Вакцынацыя жыхароў раёна супраць каранавірусу працягваецца. На раніцу 28 кастрычніка вакцыніравана 6002 (34,77%) чалавекі, з іх дзвюма дозамі вакцыны – 4772 чалавекі.

У райцэнтры медыкі вырашылі арганізаваць яшчэ адзін пункт вакцынацыі – у магазіне «Санта». Пункт будзе працаваць у суботу з 9.00 да 14.00 і ў нядзелю з 14.00 да 16.00.
Нагадваем, што пункты вакцынацыі таксама працуюць:
у прышчэпачным кабінеце Шумілінскай ЦРБ – у будні з 9.00 да 16.00, у суботу – з 13.00 да 14.00;
на ФАПах, урачэбных амбулаторыях – па графіку работы;
па папярэднім запісе па тэл. 5-51-57, 5-45-66, 5-45-63 у памяшканні па адрасе: г. п. Шумі-ліна, вул. Ленінская, 29/2 (каля ТЦ «Вацак») па аўторках і чацвяргах з 12.00 да 14.00 і ў суботу з 14.30 да 16.00.
Запісацца на вакцынацыю можна ў рэгістратуры Шумілінскай ЦРБ па тэл. 5-51-57, 5-25-96 ці ў Шумілінскім РЦГЭ па тэл. 5-45-66, 5-45-63.
Зараз шумілінцаў прышчэпліваюць «Спадарожнікам V». Галоўнае правіла – на момант вакцынацыі чалавек павінен быць здаровым. Пры сабе неабходна мець пашпарт.
Абараніце сябе і сваіх родных ад хваробы!
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №84 ад 29.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *