Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лістапада

Новости Общество Экономика

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лістапада

Фота з архіва

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лістапада павысяць бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца з Br283,46 да Br288,01 і будзе дзейнічаць да канца студзеня 2022 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 21 кастрычніка 2021 года нумар 71 на перыяд з 1 лістапада гэтага года па 31 студзеня 2022 года зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br288,01, што на 1,6 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка.

Гэта чацвёрты пераразлік сацыяльнага нарматыву ў бягучым годзе (1 лютага, 1 мая, 1 жніўня і 1 лістапада). Такім чынам, памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, якія дзейнічаў з 1 лістапада 2020 года, вырас на 11,6 працэнта.

Памеры БПМ па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах (у цэнах верасня): працаздольнае насельніцтва — Br321,22, пенсіянеры — Br217,99, дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br180,64, дзеці ад 3 да 6 гадоў — Br251,26, дзеці ад 6 да 18 гадоў — Br307,98.

Прапарцыянальна росту БПМ зменяцца і ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, што вылічаюцца ад памеру БПМ: памеры дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, павышэнні да пенсій, што прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў, даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, дапамогі па доглядзе інвалідаў I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Гэтыя выплаты павялічыліся суразмерна росту БПМ на 1,6 працэнта.-0-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *