На самоизоляции? Сиди дома

Здоровье Общество Ситуация с COVID-2019

«Кантактнікі» павінны сядзець дома

Дзейснай мерай пра прафілактыцы распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі з’яўляецца самаізаляцыя людзей, якія кантактавалі з хворымі. Кантралююць гэты працэс розныя службы: работнікі санстанцыі, раённай бальніцы, праваахоўныя службы.

Самаізаляцыя – гэта сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне ізаляцыі (у дамашніх або іншых умовах) людзей, якія мелі кантакты з асобамі з віруснымі захворваннямі. Усе грамадзяне, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, падпісалі адпаведны дакумент. Іх азнаёмілі з патрабаваннямі самаізаляцыі, а дадзеныя пра «кантактнікаў» перадалі ва ўстановы аховы здароўя. Задача адказных службаў – штодзённа правяраць людзей, якія павінны заставацца дома.
Рабочы дзень памочніка ўрача-эпідэміёлага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Карыны Гапавай, з якой разам выязджаем у рэйд, пачынаецца са званкоў на дамашні тэлефон тым, хто знаходзіцца на самаізаляцыі. Але зараз далёка не ва ўсіх ёсць стацыянарныя тэлефоны, таму ў спісе абавязкова застаецца некалькі чалавек, якіх трэба наведаць на даму. У шматпавярхоўках работнік РЦГЭ набірае нумар патрэбнай кватэры ў дамафоне. Калі яго няма, то чалавека пры размове па мабільніку просяць выйсці на балкон ці выглянуць у акно. У прыватных дамах прасцей – дастаткова прыадчыніць дзверы, каб пацвердзіць, што рэжым самаізаляцыі выконваецца.
– Наша задача – упэўніцца ў тым, што самаізаляваныя знаходзяцца па месцы жыхарства, а не разгульваюць па людных месцах, – кажа Карына Гапава. – Мы нагадваем людзям, што, знаходзячыся ў самаізаляцыі, ім забараняецца наведваць месца работы або вучобы, хадзіць у госці, у грамадскія месцы. Дазваляецца схадзіць толькі ў бліжэйшы магазін за прадуктамі, у аптэку, вынесці бытавое смецце і атрымаць экстранную дапамогу ў бліжэйшых бальніцах ці паліклініках. Вынікі нашай работы паказваюць, што практычна ўсе жыхары раёна, якія вымушаны захоўваць рэжым самаізаляцыі, адносяцца да гэтага з разуменнем. Яны ўсведамляюць праблему і тое, што трэба мінімізіраваць кантакты з навакольным светам. Гэтым самым людзі клапоцяцца і пра сваё здароўе, і пра здароўе акружаючых.
Разам з тым, у раёне зарэгістраваны адзін выпадак незахавання рэжыму самаізаляцыі, калі «кантактнік» адсутнічаў па месцы пражывання. Па факце праводзіцца праверка. Калі віна чалавека будзе ўстаноўлена, яму пагражае адміністрацыйная адказнасць.
Дарэчы, рэжым самаізаляцыі для асоб, якія прыехалі ў Рэспубліку Беларусь, і для кантактаў першага ўзроўню зараз доўжыцца сем дзён. Калі за гэты час у чалавека не выяўляюцца сімптомы інфекцыйнага захворвання, то ўсе абмежавальныя меры здымаюцца.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №85 ад 02.11.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *