У Шуміліне рэканструяваны ўчастак «Вітконпрадукта» прапануе новыя гатункі каўбас

Главное Новости Экономика

А вы спрабавалі «паўлаўскі рэцэпт»?

Новы ўчастак сыравэнджанай прадукцыі «Вітконпрадукта» асвойвае выпуск новых гатункаў каўбас

Майстар участка Дзмітрый Казлоўскі дэманструе каўбасу «аўстрыйскую».

Практычна ўсё лета на тэрыторыі забойнага цэха ТАА «Вітконпрадукт» вялася рэканструкцыя. І да канца жніўня быў зроблены ўчастак сыравэнджанай прадукцыі, а ў верасні ўжо першая партыя новай каўбасы некалькіх гатункаў пасту-піла ў продаж, расказаў начальнік цэха Мікалай Шустроў.

З адкрыццём новага ўчастка ў цэху дадаткова стварылі 12 рабочых месцаў, гатовы і яшчэ ўкладчыкамі-ўпакоўшчыкамі прыняць пяць-шэсць чалавек. Разам з майстрам участка Дзмітрыем Казлоўскім падымаемся на другі паверх, дзе знаходзіцца новае чэшскае абсталяванне.
«У нас чатыры кліматычныя камеры: для выспявання, дзве для сушкі і ўніверсальная, – кажа Дзмітрый Віктаравіч. – Прадугледжана магчымасць дыстанцыйнага кіравання, што вельмі зручна. Ля кліматычных камер працую я адзін, сюды з каўбаснага цэха паступае сырая прадукцыя. Мне застаецца сачыць за яе выспяваннем, за тэмпературай, вільготнасцю і іншымі параметрамі ў камерах. Нядаўна, напрыклад, у камеры паступіла чатыры тоны каўбас. А на выхадзе пасля сушкі іх вага будзе складаць 2,7 тоны. Каўбасы ў залежнасці ад іх гатунку выспяваюць ад 14 да 21 дня. Гэта значыць, што толькі праз два-тры тыдні яны змогуць паступіць у продаж».
У верасні-першай палове кастрычніка на ўчастку сыравэнджаных вырабаў выпусцілі пяць відаў каўбас: «аўстрыйскую», «чэшскую», «іспанскую», «дзмітраўскую» і «паўлаўскі рэцэпт». Тэхнолагі распрацавалі і яшчэ адзін гатунак – сыравяленую каўбасу «італьянская», неўзабаве і яна з’явіцца ў продажы ў магазінах «Мясная лаўка», у гандлёвых сетках Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай абласцей.
– Мы толькі набіраем абароты, – расказаў вядучы тэхнолаг прадпрыемства Дзмітрый Сафончык. – За верасень выпусцілі каля 10 тон прадукцыі. Гэта была пробная партыя. Мяркуючы па продажах, шумілінцы палюбілі нашы каўбасы. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца гатункі «паўлаўскі рэцэпт» і «дзмітраўская».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №88 ад 12.11.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *