Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Шумілінскай раённай арганізацыі «Белая Русь»

Новости Общество

Добрыя справы «Белай Русі»

17 лістапада ў дзень нараджэння Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» (створана 17 лістапада 2007 года) у вялікай зале райвыканкама прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі «Белая Русь».

У мерапрыемстве браў удзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, член прэзідыума Віцебскай абласной арганізацыі «Белая Русь» Святлана Волкава, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый раёна.
Са справаздачай аб рабоце раённай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» выступіла яе старшыня Ірына Шалахава. Яна расказала пра асноўныя накірункі работы, мэты і задачы. Арганізацыя аб’ядноўвае 523 жыхара раёна. У раёне дзейнічаюць не толькі пярвічныя арганізацыі, але і аб’яднанні па вытворчым прынцыпе – у ЦБП № 225 «Беларусбанка» і ў раёне газазабеспячэння ВУ «Полацкгаз». Сфарміравана дэпутацкая група «Белай Русі» з 14 чалавек. Сацыяльны статус і ўзрост членаў арганізацыі розны, але іх аб’ядноўваюць агульныя мэты: рабіць дабро, дапамагаць людзям, захоўваць адзінства краіны, згуртоўваць калектывы, захоўваць каштоўнасці і традыцыі роднага краю, займацца патрыятычным выхаваннем падрастаючага пакалення.
Ірына Шалахава расказала пра работу грамадскіх прыёмных, удзел у выбарчых кампаніях, акцыі, мерапрыемствы і праекты, многія з якіх сталі брэндавымі: «Белая Русь» – з любоўю да дзяцей!», «Белая Русь» – за здаровую нацыю!», «У новы год – з «Белай Руссю!», «Залатое пяро «Белай Русі», «У школу – з «Белай Руссю» і многія іншыя. Так, у гэтым годзе выхавальнік ясляў-сада №4 г. п. Шуміліна Аксана Лук’янава заняла другое месца ў абласным этапе конкурсу «Залатое пяро».
Усе мерапрыемствы «Белай Русі» накіраваны на дабрачыннасць, фарміраванне здаровага ладу жыцця, падтрыманне чыстай экалогіі, клопат пра ветэранаў, дзяцей, мнагадзетныя сем’і. Арганізацыя цесна су-працоўнічае з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, райкамам БРСМ, раённымі арганізацыямі ветэранаў, «Фонду міру», «Беларускага саюза жанчын» і іншымі. Ніводнае раённае мерапрыемства не праходзіць без удзелу членаў «Белай Русі». Ірына Іванаўна выказала шчырую падзяку ў адрас кожнага члена арганізацыі за актыўную жыццёвую пазіцыю і падтрымку.
Свой імідж арганізацыя фарміруе канкрэтнымі справамі – пра гэта расказвалі члены «Белай Русі» з розных прадпрыемстваў Шуміліншчыны.
Святлана Волкава па-дзякавала шумілінцам за плённую работу і адзначыла, што раённая арганізацыя заняла дастойнае месца ў вобласці, яе ведаюць і цэняць, яе ініцыятывы бяруць у прыклад.
Ірына Шалахава ўручыла граматы, падзякі і падарункі актывістам «Белай Русі», прадстаўнікам грамадскіх арганізацый.
Быў абраны савет раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» у колькасці 18 чалавек. На першым пасяджэнні савета старшынёй раённай арганізацыі зноў абрана Ірына Шалахава.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №91 ад 23.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *