У Шумілінскім РАУС прайшоў Дзень шанавання ветэранаў

Новости Общество

Надзейная каманда ветэранаў

У раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшоў Дзень шанавання ветэранаў РАУС

Ветэран РАУС Аляксандр Шарафутдзінаў уручае табельную зброю Аляксандру Піскуну.

Намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі падзякаваў ветэранам міліцыі за выкананне службовых абавязкаў, за тое, што яны і сёння з’яўляюцца надзейнай камандай, не стаяць у баку ад грамадскіх праблем, прымаюць удзел у патрыятычным выхаванні моладзі. Ён павіншаваў ветэранаў, пажадаў ім здароўя, бадзёрасці і сіл. За шматгадовы актыўны ўдзел у рабоце ветэранскай арганізацыі, прафілактычную работу сярод насельніцтва Аляксандр Шумінскі ўручыў ветэранам граматы і падзякі Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.
Ветэраны ўвялі новую традыцыю – урачыста ўручаць зброю маладым супрацоўнікам. Курсы першапачатковай падрыхтоўкі ў Мінску прайшлі міліцыянер-дзяжурны ізалятара часовага ўтрымання Аляксандр Піскун і ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Павел Пучкоў.
У гэты ж дзень прайшоў справаздачна-выбарны сход арганізацыі. Быў абраны савет ветэранаў, старшынёй арганізацыі зноў стаў Юрый Арлоў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №91 ад 23.10.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *