На экскурсію – у Ульскі ліцэй

Новости Образование

На экскурсію – у Ульскі ліцэй

Нядаўна вучні 9-11 класаў Кардонскай школы наведалі вучэбны цэнтр па дакладным земляробстве Ульскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя імя Л. М. Даватара.

Сёння ў школе адкрыты два класы аграрнага накірунку (10 і 11 класы). У тонкасцях сельскай гаспадаркі рабятам дапамагае разабрацца іх настаўнік І. С. Ігнаценкаў. У профільных класах вучні не толькі вывучаюць біялогію і хімію на павышаным узроўні, але і асвойваюць праграму факультатыўнага курса «Уво-дзіны ў аграрныя прафесіі».
Наведванне вучэбнага цэнтра Ульскага прафесійнага ліцэя яшчэ раз пацвердзіла, што сельскагаспадарчая галіна сёння высокатэхналагічная. Вучні змаглі наглядна гэта ўбачыць. Старшакласнікам была прадэманстравана матэрыяльна-тэхнічная база навучальнай установы. Самым запамінальным быў майстар-клас па абучэнні ваджэнню трактара.
Галоўная ідэя агракласаў нашай школы – матывацыя ўсвядомленага выбару будучай прафесіі. Хочацца, каб нашы рабяты пасля заканчэння навучальных устаноў вярталіся ў наш раён кваліфікаванымі спецыялістамі.
Таццяна ГОЛУБ,
дырэктар Кардонскай школы.
Апублікавана ў №91 ад 23.10.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *