Следчы – прафесія цікавая

Общество Официально

Следчы – прафесія цікавая

У Мікіціхінскай СШ адбылася сустрэча старшакласнікаў з намеснікам начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Віталем Ішчуком.

  Следчы – прафесія, пра якую большасць ведае з кінафільмаў. Ім можа стаць толькі па-сапраўднаму дапытлівы і камунікабельны чалавек, які можа праз некалькі хвілін гутаркі зрабіць даверлівую і зацікаўленую атмасферу. Як вядзецца расследаванне крымінальнай справы? Як устанаўліваецца асоба злачынцы? Якая адказнасць існуе за пэўныя злачынствы? Пра гэта і вялася гутарка на сустрэчы. Таксама  Віталь Ішчук  паказваў  папку з крымінальнай справай, не абышоў і інтэрнэт. Не сакрэт, што сёння літаральна кожны падлетак «сядзіць» у сацыяльных сетках. І злачынствы, здзейсненыя ў сусветнай павуцінне  – не рэдкасць. «Ліхадзеі ўзламліваюць вашы старонкі ў сацыяльных сетках, – расказваў намеснік началь-ніка райаддзела. – А затым «просяць» дапамогі, і людзі даюць рэквізіты сваіх банкаўскіх картак ці проста пералічваюць грошы. Будзьце пільнымі – і многія злачынствы будуць папярэджаны».
Намеснік начальніка РАСК расказаў, як можна стаць следчым і выказаў спадзяванне, што сённяшнія маладыя людзі трапяць у райаддзел толькі на службу, а не ў ролі абвінавачваемых ці падазраваемых. Таксама падчас сустрэчы быў прадэманстраваны відэаролік пра Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
Напрыканцы сустрэчы Віталь Ішчук запрасіў хлопцаў і дзяўчат у госці на экскурсію у райаддзел, каб яны змаглі ўжывую пераканацца ў тым, што следчы – прафесія цікавая.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *