Шумилинский центр культуры приглашает на премьеру сказки «Новогодние приключения в тридевятом царстве»

Культура Новости

«Навагоднія прыгоды ў трыдзявятым царстве»

У Шумілінскім раённым цэнтры культуры прайшла генеральная рэпетыцыя інтэрактыўнага спектакля-казкі «Навагоднія прыгоды ў трыдзявятым царстве».

Рэжысёр пастаноўкі Таццяна Багданава расказала, што спектакль пастаўлены паводле вядомых казак «Марозка», «12 месяцаў», «Царэўна-жабка» і іншых.
У ролі Цара – Аляксандр Карнілаў, Царыцы – Вольга Пырх, Любавы – Дар’я Буева, Івана – Міхаіл Корзан (гэта будзе яго дэбют). Бабу Ягу сыграе Святлана Дземідзенка, яе дачку – Дар’я Сцяпанава. У ролі Дзеда Мароза – Дзед Мароз.
Будзе цікава, весела, вам спадабаецца.

25 снежня ў 11.00 і 13.00 – у Шумілінскім раённым цэнтры культуры адбудзецца прэм’ера інтэрактыўнага спектакля-казкі «Навагоднія прыгоды ў трыдзявятым царстве».
Казку таксама пакажуць 26 снежня ў 12.00 і 28 снежня ў 11.00.

Аліна ПЯТРОВА.
Апублікавана ў №100 ад 24.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *