В Шумилино прошла районная благотворительная ёлка

Главное Общество

На Дзеда Мароза спадзявайся, але сам не рабі промаху

115 дзетак сабрала 28 снежня дабрачынная ёлка ў раённым цэнтры культуры

Арганізатары пастараліся зрабіць свята для дзяцей з мнагадзетных, апякунскіх, прыёмных сямей вясёлым, цікавым, забаўляльным, каб яно прынесла дзецям шмат станоўчых эмоцый і запомнілася надоўга.

Спачатку дзяцей запрасілі на навагодняе прадстаўленне «У трыдзявятым царстве» – акунуцца ў яркі і чароўны свет казкі, цудаў і дзівосаў. Перад пачаткам дзеі ўсіх прысутных з надыходзячым Новым годам павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.
«Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» ладзіцца ў нашай краіне ў 20-ты раз. Гэта добрая і прыемная традыцыя, калі мы, дарослыя, напярэдадні самых любімых навагодніх святаў дабаўляем цудаў у жыццё кожнага дзіцяці, – зазначыў Мікалай Аляксеевіч. – Але хочацца нагадаць, што ёсць такі выраз з вядомага кінафільма – «На Дзеда Мароза спадзявайся, але сам не рабі промаху». Ён пра тое, што і дзеці павінны старацца і ў вучобе, і ў паводзінах, і ў добрых справах».
Казка прайшла на ўра, дзеці з захапленнем назіралі за тым, што дзеялася на сцэне, перажывалі за Івана, які шукаў нявесту, за Цара, з якога кпіла Царыца, прымалі актыўны ўдзел у інтэрактыўных гульнях падчас прадстаўлення, дружна апладзіравалі.
У зале іх чакала яшчэ адна забава: работнікі раённага цэнтра дзяцей і моладзі запрасілі на навагоднюю тусоўку – суперсучасную і музычную, з батламі, конкурсамі, карагодамі. Захапленню не было межаў – дабрачынны навагодні ранішнік удаўся!
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №102 от 30.12.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *