У храме Святога прападобнага Сергія Раданежскага ў Лескавічах рыхтуюцца да Ражаства

Духоўнае Новости

У храме рыхтуюцца да Ражаства

Храм Святога прападобнага Сергія Раданежскага ў Лескавічах – адзін са старажытных у нашым раёне. Пабудаваны ў канцы 19 стагоддзя, ён з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і аб’ядноўвае прыхаджан з Лескавіч, Шуміліна і навакольных вёсак.

Напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова прыхаджане ўпрыгожылі храм, паставілі тут ёлку і прыбралі яе рознакаляровымі цацкамі і гірляндамі. Святочны выгляд набыў і аналой – падстаўка для ікон. На ўваходзе ў храм можна ўбачыць вертэп – стварэнне сцэны Божага Нараджэння. Тут зроблена ўяўная пячора, дзе Прасвятая Багародзіца нарадзіла Ісуса Хрыста. Прыхаджане, якія завіталі ў рэдакцыю раённай газеты, расказалі, што на Нараджэнне Хрыстова ў лескавіцкім храме ладзіцца святочная літургія. Ну, а пасля яе чакаецца святочнае прадстаўленне з Дзедам Марозам, са шчырымі і цёплымі віншаваннямі і падарункамі.
– Мы запрашаем усіх вернікаў наведаць наш старажытны храм Сергія Раданежскага ў Лескавічах. І не толькі на Ражаство, але ў іншыя святочныя і выхадныя дні, – кажа прыхаджанка храма Іна Шумская. – Вельмі важна, каб жыхары раёна ведалі, што храм жыве і працуе, што ў нас многа аднадумцаў і памочнікаў. А ўсіх вернікаў аб’ядноўвае настаяцель храма іерэй Аляксандр Фурсаў – чалавек адкрытай душы, шчыры і дабрадушны.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №1 от 06.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *