Вызначаны вектары развіцця Шумілінскага раёна на 2022 год

Главное Новости

Вызначаны вектары развіцця раёна на 2022 год

Паказчыкі работы за 2021 год, мэты і перспектывы на 2022-гі абмеркавалі дэпутаты Шумілінскага раённага Савета на сесіі 29 снежня. У канцы года Шумілінскі райвыканкам робіць справаздачу перад народнымі абраннікамі аб рабоце і прапануе вызначыць вектары развіцця на бліжэйшы год. Удзел у рабоце сесіі прынялі дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова і член Савета Рэспублікі рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Шчасны.

Дакладваючы па асноўным пытанні парадку дня, старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык паведаміў, што па папярэдніх выніках 2021 года раён забяспечыў выкананне 9 паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця з 13, уключаючы і 3 паказчыкі матрыцы задач. Павысілася эфектыўнасць работы галін эканомікі раёна. Забяспечаны рост практычна ў 2 разы чыстага прыбытку, прадпрыемствамі раёна забяспечана рэнтабельнасць продажаў, скарацілася колькасць стратных арганізацый. Пры гэтым прыбытковая і рэнтабельная работа забяспечана па асноўных відах эканамічнай дзейнасці. Стабілізуецца сітуацыя з даўгамі, скарацілася ўдзельная вага пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці, не дапушчаны рост пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. Забяспечана станоўчая дынаміка росту заработнай платы.
Аднак не ўсе намечаныя планы ўдалося выканаць. Не забяспечаны рост вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, недастаткова прынята мер па зніжэнні затрат і эканоміі ўсіх відаў рэсурсаў. Не створана новых прадпрыемстваў і вытворчасцей.
Асновай далейшага ўстойлівага развіцця абавязана стаць эканоміка, якая базіруецца на інавацыях і эфектыўным выкарыстанні рэсурсаў. У 2022 годзе раёну неабходна выканаць наступныя прагнозныя паказчыкі:
– намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў працэнтах да адпаведнага перыяду мінулага года (у бягучых цэнах) павінна скласці 109,1%;
– інвестыцыі ў асноўны капітал у працэнтах да адпаведнага перыяду мінулага года (у супастаўных цэнах) – 92,5%;
– сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту раёна ў працэнтах да адпаведнага перыяду мінулага года (у бягучых цэнах) – 106,9%.
Кіраўнік раёна назваў прыярытэтныя задачы на 2022 год:
павялічыць аб’ёмы вытворчасці валавой прадукцыі ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна на 4% да ўзроўню 2021 года за кошт павелічэння вытворчасці збожжа, рапсу, малака, прадукцыі вырошчвання жывёлы і птушкі;
прадоўжыць раней пачатае будаўніцтва жывёлагадоўчых аб’ектаў, завяршыць работу па рэфармаванні бесперспектыўных сельгасарганізацый;
дасягнуць рост аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах у памеры 2,3% да ўзроўню 2021 года;
у сістэме ЖКГ замяніць 4% цеплавых сетак ад агульнай працягласці, не менш за 3% сетак водазабеспячэння і водаадвядзення са звышнарматыўнымі тэрмінамі эксплуатацыі, знізіць выдаткі на аказанне паслуг насельніцтву не менш, чым на 5%;
забяспечыць эканомію светлых нафтапрадуктаў 4,2%, дасягнуць долі аднаўляльных крыніц энергіі ў кацельна-пячным паліве 6,3%, долі мясцовых відаў паліва ў кацельна-пячным паліве 7,6%.
у эканоміку раёна накіраваць інвестыцый у аб’ёме 92,5% да ўзроўню 2021 года ў супастаўных цэнах;
у сферы жыллёвага будаўніцтва – увесці ў эксплуатацыю 2000 кв. жылля за кошт індывідуальнага будаўніцтва;
рэалізаваць насельніцтву тавараў на суму 75,2 млн.руб., 104,2% да 2021 года ў супастаўных цэнах;
экспарт тавараў арганізацыямі Шумілінскага раёна (без уліку рэспубліканскіх арганізацый) павялічыць на 5,9% да 2021 года;
развіццё прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці, стварэнне новых арганізацый і вытворчасцей па перапрацоўцы мясцовых сыравінных рэсурсаў.
Пра тое, як выкананы бюджэт на 2021 год і аб фарміраванні на 2022 год, расказала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка. Аб’ём даходаў на 2022 год па Шумілінскім раёне вызначаны ў памеры 43,9 млн. руб. Уласныя даходы прагназуюцца ў суме 17,6 млн.руб. (Падрабязнасці ў газеце «Герой працы» у №102 ад 30.12.2021 г.).
Дэпутаты адзінагалосна падтрымалі прапанаваныя планы сацыяльна-эканамічнага развіцця Шумілінскага раёна на 2022 год.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №1 от 06.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *