На контроле – подготовка к школе

Образование Общество Семья

На кантролі – падрыхтоўка да школы
На мінулым тыдні групы райвыканкама, у склад якіх уваходзілі прадстаўнікі ўлады, работнікі аддзела адукацыі, супрацоўнікі РАУС, наведалі мнагадзетныя і малазабяспечаныя сем’і. Галоўная мэта рэйдаў — пракантраляваць, як у гэтых сем’ях ідзе падрыхтоўка дзяцей да школы. На асаблівым кантролі былі сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы ці ў групе рызыкі. Былі ахоплены ўсе сельсаветы раёна. Група, ў якой працаваў карэспандэнт раённай газеты, аб’язджала вёскі Мікалаёўскага сельсавета.
Трэба адзначыць, што рыхтавацца да школы пачалі многія сем’і. Купляюць адзенне і абутак, канцылярскія прыналежнасці, вучнёўскія рукзачкі. Некаторыя бацькі пахваліліся амаль поўнымі камплектамі школьнай формы, запасамі ручак і алоўкаў, сшыткаў і альбомаў. Але ўсё ж трэба адзначыць, што большасць бацькоў адкладваюць падрыхтоўку на канец жніўня. Чакаюць зарплаты. Таму напярэдадні 1 верасня прадстаўнікі школ практычна ўсе сем’і наведаюць, каб дакладна ведаць, ці гатовы вучні да заняткаў.
У ходзе гутарак члены камісіі падказвалі бацькам, што малазабяспечаныя сем’і могуць звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за адраснай дапамогай. Папярэднюю кансультацыю ці тлумачэнні можна атрымаць ва ўпраўленні па тэлефонах 4-16-85 і 4-10-94.
Завіталі і ў нядобрана-дзейныя сем’і, паглядзелі, у якіх умовах жывуць дзець, ці ёсць прадукты, ці прыгатавана што паесці.  Нельга абмінуць ганебны факт, калі ў адным доме побач з дзіцячай бутэлечкай з малаком стаяла пачатая бутэлька пладовага віна. Як высветлілася, маці вырашыла “асвяжыцца” шклянкай “чарніла”, нягледзячы на тое, што сама корміць двухтыднёвае немаўля.
Жанчына ніяк не магла зразумець, “што такога яна зрабіла”, калі вырашыла выпіць. Прыйшлося патлумачыць, што ў п’яным стане яна не можа добрасумленна выконваць абавязкі маці, што алкаголь у матчыным малаце – атрута для дзіцяці. Тэрмінова выклікалі машыну хуткай дапамогі, адправілі немаўля ў дзіцячае аддзяленне райбальніцы, а маці атрымала выклік на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх.
Яшчэ і яшчэ раз прыходзіцца нагадваць нядбайным бацькам, што патрабаванні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях» будуць строга выконвацца. Такія бацькі будуць пастаянна пад кантролем і, калі яны не жадаюць страціць дзяцей і завінаваціцца дзяржаве за іх выхаванне, яны павінны выконваць патрабаванні законаў і Дэкрэта па належным выхаванні дзяцей.
Автор Сергей ЕРМОЛАЕВ.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *