Пераможная флейта Віталіі Белагаловай

Культура Молодёжь Новости

Пераможная флейта Віталіі Белагаловай

Вучаніца 5 класа па класу флейты Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў Віталія Белагалова другі год запар атрымлівае перамогу ў абласным конкурсе вакалістаў і інструменталістаў «Семицветик».

Віталія Белагалова і Наталля Шабайлава.

Дыплом лаўрэата I ступені і прыемныя сувеніры Віталія атрымала якраз напярэдадні Новага года, чым вельмі парадавала сваіх куратараў – настаўніцу Іну Ворса і канцэртмайстра Ганну Пахоменка.
Віталія расказала, што для конкурснай праграмы яны з Інай Міхайлаўнай выбралі творы Валерыя Сапарава Alla Tango і санату «Арпеджыоне» Франца Шуберта. Безумоўна, стараліся, каб выкананне прагучала бездакорна.
Адзначым яшчэ, што цікавае адценне флейце дадалі кастаньеты, на якіх іграла Наталля Шабайлава.
Аліна ПЯТРОВА.
Апублікавана ў №2 ад 11.01.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *