Анатоль Ліневіч: Канстытуцыя – гэта вызначальны закон, па якім нам усім жыць

Главное Новости

Вызначальны закон, па якім нам жыць

12 студзеня памочнік Прэзідэнта-інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч сустрэліся з калектывамі Шумілінскай ПМК-70 і Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў, каб абмеркаваць дапаўненні і змяненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Падчас сустрэчы ў Шумілінскай ДШМ начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Андрэй Мазанкоў пазнаёміў прысутных з асноўнымі прапановамі, зрабіўшы акцэнт на ўзмацненні народаўладдзя, замацаванні сацыяльных правоў грамадзян і пашырэнні іх абароны, у прыватнасці, праз Канстытуцыйны суд, пашырэнне і замацаванне абавязкаў грамадзян перад дзяржавай. Праект абноўленай Канстытуцыі ўзмацняе баланс паўнамоцтваў органаў улады, павышае ролю парламента і ўрада, захоўваючы пры гэтым сацыяльнае арыентаванне дзяржаўнай палітыкі і эканомікі краіны.
Анатоль Ліневіч адзначыў, што з пачатку абмеркавання праекта паправак у Асноўны закон паступіла больш за чатыры тысячы дапаўненняў і змяненняў, якія грамадзяне нашай краіны хацелі б бачыць у Канстытуцыі. Усе яны будуць абагульнены, вывучаны Канстытуцыйнай камісіяй. Кожная прапанова будзе ўзважана, ацэнена, па кожнай будзе прынята рашэнне.
– Канстытуцыя – гэта вызначальны закон, па якім нам усім жыць. Ён павінен адпавядаць чаканням і інтарэсам усіх пакаленняў – і сталым, і маладым, – падкрэсліў памочнік Прэзідэнта.
Анатоль Канстанцінавіч акцэнтаваў увагу на навацыях праекта: Усебеларускі народны сход як вышэйшая форма народаўладдзя, замацаванне цэлага блока, звязанага з гістарычнай памяццю беларускага народа, патрыятычным выхаваннем і традыцыйнымі сямейнымі каштоўнасцямі на аснове народных і хрысціянскіх прынцыпаў. Гэта асабліва важна для выхавання моладзі, тым больш, што робяцца спробы перавярнуць гісторыю, сказіць гістарычныя падзеі, навязаць іх іншае тлумачэнне. Сучасныя пакаленні павінны ведаць і шанаваць гісторыю сваёй краіны, подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Анатоль Ліневіч заклікаў прысутных да шчырай размовы, прапанаваў выказвацца па праекце Асноўнага закона.
У ходзе размовы педагогі школы закраналі такія пытанні, як павышэнне статусу педагога, сацыяльныя гарантыі і абарона маладых спецыялістаў, гаварылі і аб большай адказнасці саміх грамадзян за вырашэнне ўласных праблем і пытанняў. Анатоль Ліневіч адзначыў, што ўсе прапановы будуць зафіксаваны і перада-дзены для іх вывучэння.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Апублікавана ў №3 ад 14.01.2021 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *