Сустрэчу ў сельгаспрадпрыемстве «Лаўжанскае» правялі дэпутат Ірына Палякова і старшыня райсавета Мікалай Будневіч

Новости Референдум по Конституции

 Ідзе актыўнае абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі

У працоўных калектывах раёна ідзе актыўнае абмеркаванне змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі. На мінулым тыдні ў шэрагу арганізацый у абмеркаванні бралі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова і старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч.
У сельгаспрадпрыемстве «Лаўжанскае», акрамя абмеркавання Канстытуцыі, вялася гаворка пра аграрную палітыку дзяржавы. Гэта тэма для работнікаў сельгаспрадпрыемства надзённая і жывая. Размаўлялі пра інтэграцыйныя структуры і іх эфектыўнасць, пра кадравую палітыку, будучую пасяўную. Ірына Палякова расказала пра «Закон аб племянной справе», які рыхтуецца ў рэспубліцы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №4 ад 18.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *