Экскурсию для пятиклассников в шумилинском музее провёл настоящий офицер

Культура Образование Общество

Сустрэча з сапраўдным афіцэрам
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны супрацоўнікі Шумілінскага раённага краязнаўчага музея (дырэктар Л. В. Голубева) арганізавалі сустрэчу пакаленняў і за-прасілі на яе ветэрана ракетных войскаў, палкоўніка ў адстаўцы, намесніка старшыні грамадскай арганізацыі “Беларускі Саюз афіцэраў” Г. К. Шынкевіча.
У экспазіцыйную залу завіталі вучні 6-х класаў СШ № 1. З захапленнем су-стрэлі дзеці сапраўднага афіцэра, у форме, з медалямі, якімі ён адзначаны за выдатныя заслугі перад Айчынай падчас службы ў радах Савецкай Арміі.
Генадзь Канстанцінавіч павёў з дзецьмі нязмушаную гаворку, як паміж дзядуляй і ўнукамі, пра самае важнае для чалавека-грамадзяніна – пра ўменне цаніць і абараняць мірнае жыццё сваёй Айчыны.
Цікавы экскурс па гісторыі, пытанні дзецям, прыклады… Дванаццацігадовыя хлопчыкі і дзяўчынкі ўваж-ліва слухалі і не засталіся абыякавымі: актыўна пад-трымлівалі гаворку, паказалі добрыя веды па гісторыі. Пасля сустрэчы вучні сказалі ўдзячныя і віншавальныя словы афіцэру.
Потым рабяты выказалі свае думкі пра грамадзянскі абавязак, а некаторыя і пажаданні далей вучыцца на абаронцаў сваёй Радзімы.
Сева Яско:
– Абавязкова пайду служыць у беларускія войскі. Святы абавязак кожнага мужчыны ўмець абараніць сваю краіну ад любых захопнікаў. Генадзь Канстанцінавіч расказаў нам, колькі сучаснай тэхнікі мае сёння наша армія, але беларускі народ супраць войнаў.
Аня Шаматурына:
– Ветэран расказаў нам пра гераічныя подзвігі нашага народа ў годы Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, як адважна змагаліся партызаны і воіны Савецкай арміі. Нават уявіць цяжка, як людзі перажылі такое. Таму мы не павінны забываць пра тых, хто падарыў цаной сваіх жыццяў мір і спакой нашаму пакаленню і берагчы гэты здабытак.
Косця Рагаўнёў:
– У мірны час многа здараецца непрадбачанага, ад чаго трэба ратаваць і абараняць людзей. Я мяркую пайсці вучыцца на выратавальніка, гэта таксама ваенныя людзі, якія ўмеюць супрацьстаяць розным стыхійным бедствам.
Юля Картыннік:
– Не толькі мужчыны могуць абараняць. Генадзь Канстанцінавіч расказаў пра подзвігі жанчын-партызан, падпольшчыц. Расказаў пра тое, што і ў Беларускай ваеннай акадэміі вучацца дзяўчаты. Я мушу пайсці вучыцца ў кадэцкае вучылішча, што ў Полацку, мой стрыечны брат ужо там вучыцца.
Тэкст і фота Таццяны РАСТОЎСКАЙ.
Надрукавана ў №16 ад 24.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *