Каля 70 юных спартсменаў узялі ўдзел у зімовым мнагабор’і «Здароўе», якое прайшло ў Шуміліне

Молодёжь Новости Спорт, туризм

Перамаглі мацнейшыя

Каля 70 юных спартсменаў узялі ўдзел у зімовым мнагабор’і «Здароўе», якое прайшло 20-21 студзеня ў Шуміліне.

Праграму спаборніцтваў уключалі стральба з пнеўматычнай зброі, скачкі ў даўжыню, гімнастыка (падцягванне для хлопцаў і згібанне/разгібанне рук ва ўпоры лежачы для дзяўчат) і лыжныя гонкі. За перамогу змагаліся дзяўчаты і хлопцы з 5–11 класаў.

Каб перамагчы ў мнагабор’і, трэба мець добрую фізічную падрыхтоўку. Гэта яшчэ раз пацвердзілі спаборніцтвы, якія прайшлі на мінулым тыдні ў райцэнтры. Упартая барацьба была як сярод гарадскіх школ, так і сельскіх. Юныя спартсмены паказвалі неблагія вынікі, у некаторых відах праграмы паміж удзельнікамі былі мінімальныя разрывы. З найлепшага боку ў мнагабор’і праявілі сябе Артур Швейкус (Слабадская школа) і Маргарыта Грыгор’ева (СШ №2), Мацвей Цітоў і Ангеліна Іванова (абодва з СШ №1), Васіль Малашэнка (Обальская СШ) і Паліна Цітова (Мішневіцкая школа), Станіслаў Кальнін (Амбросавіцкая школа) і Анастасія Януш (Обальская СШ), Антон Дубінін (СШ №1) і Дар’я Барысевіч (Мікіціхінская СШ), Арцём Іспянькоў (СШ №1) і Дар’я Вяргун (Мікіціхінская СШ), Анастасія Карэліна і Андрэй Сцепаненка (абодва з СШ №1).
У камандным заліку сярод гарадскіх школ перамагла Шумілінская СШ №1 (настаўнікі фізкультуры Ю. М. Мясаедаў, А. А. Лялюга, І. С. Варанцова), сярод сельскіх школ першае месца ў МІкіціхінскай СШ (А. Я. Асташонак), другое – у Слабадской яслі-сад-базавай школы (У. А. Кучко), трэцяе – у Амбросавіцкай яслі-сад-базавай школы (Ю. А. Лапацін).
Па выніках спаборніцтваў сфармівана зборная раёна для ўдзелу ў абласным зімовым мнагабор’і «Здароўе», якое пройдзе ў пачатку лютага ў Віцебску.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №6 ад 25.01.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *