Школьники Шумилинского района убирают снег на воинских захоронениях

Главное Молодёжь

Рэальныя справы юных патрыётаў

Вучні Шумілінскай СШ №1 пасля моцных снегападаў, што прайшлі ў канцы мінулага тыдня, дапамагаюць расчышчаць ад снегу Алею Герояў, брацкія могілкі і помнік воінам-інтэрнацыяналістам, якія знаходзяцца ў гарадскім парку ў Шуміліне.

Акцыю «Наша гісторыя. Наша памяць» яны праводзяць у рамках абласнога месячніка ваенна-патрыятычнай работы, прысвечанай Году гістарычнай памяці.
Актывісты ГА БРСМ Обальскай СШ расчысцілі ад снегу памятны знак членам падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы».
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №9 ад 04.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *