А. Н. Косинец провёл селекторное совещание

Новости Президент

Задачы на бліжэйшы час
Рабочы тыдзень на Віцебшчыне пачаўся з абласной селектарнай нарады, якую правёў учора старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Косінец.
Аляксандр Мікалаевіч найперш прадоўжыў тэмы, пачатыя Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам падчас яго візіту ў Браслаўскі раён, — аб паўнаце сельскагаспадарчага гектара, культуры земляробства, развіцці на Віцебшчыне сферы турызму і адпачынку, адзначыў, што па выніках візіту Прэзідэнт даў высокую станоўчую адзнаку развіццю віцебскага рэгіёна.
З надзённых спраў А. М. Косінец на першае месца вылучыў выкананне дзяржзаказу па здачы збожжа, завяршэнне да 12 жніўня жніва, сяўбу азімых, дапамогу прыватным гаспадаркам ва ўборцы ўраджаю, бяспеку людзей, выкананне прагнозных паказчыкаў.
А ў цэлым, падкрэсліў Аляксандр Мікалаевіч, важна, каб былі выкананы 5 складаемых вытворчасці: прыбытак, рэнтабельнасць, харчовая бяспека, экспартныя пастаўкі, заработная плата.
Пасля абласнога селектара старшыня райвыканкама Вальдэмар Антонавіч Падляшчук правёў рабочую нараду.
Кіраўніком раёна пастаўлена задача да 11 жніўня разлічыцца з дзяржзаказам, на гэтым тыдні завяршыць уборку зерневых. Навя-дзенне парадку на зямлі, павелічэнне контурнасці палеткаў, работа ЖКГ па ўборцы кустоўя, падрыхтоўка да зімы, пажарная бяспека і іншыя пытанні былі ў полі зроку кіраўніка раёна пры пастаноўцы задач на бліжэйшы час.
Автор Алина ПЕТРОВА.
Опубликовано в №61 от 10.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *