Весна. Авитаминоз… Где взять витамины?

Здоровье

Дзе ўзяць вітаміны?
Раніцай пераводзіце па некалькі разоў будзільнік, на працы залпам выпіваеце некалькі кубкаў кавы і ўсё роўна не можаце прачнуцца? А да канца працоўнага дня такая слабасць, быццам цэлы дзень мяшкі цягалі? Усё гэта вельмі падобна на тое, што ваш арганізм аб’явіў забастоўку і патрабуе вітамінаў. Але дзе іх узяць зараз?
Замарожаная гародніна, садавіна і ягады. Пры замарожванні захоўваецца больш як 90% вітамінаў. Каб іх столькі ж засталося, размарожваць запасы неабходна непасрэдна перад ужываннем.
Квашаная (кіслая) капуста — самая багатая крыніца вітаміну С зімой. З даўніх часоў кіслую капусту выкарыстоўвалі як лепшы сродак прафілактыкі і лячэння цынгі (недастатковасць аскарбінавай кіслаты ў арганізме). Чым менш солі выкарыстана пры яе нарыхтоўцы, тым больш вітамінаў у ёй захоўваецца.
Запечаная, тушаная і адварная гародніна. Раслінная клятчатка, актываваная тэмпературнай апрацоўкай, звяжа і выведзе з арганізма разнастайныя таксіны і засцеражэ ад акіслення тыя вітаміны, якія ёсць у вашым арганізме.
Зялёная цыбуля. Яна багатая на вітаміны В1, В2, РР, а вітаміну С у ёй удвая больш, чым у рэпчатай. Пасадзіце яе ў сябе на падаконніку — першы ўраджай збераце недзе праз тыдзень. Пакупное зяленіва заліце на гадзіну вадой, каб нейтралізаваць нітраты.
Шыпшына лічыцца эліксірам здароўя: утрымлівае вітаміны С, групы В, РР, К, карацін, арганічныя кіслоты, пекцінавыя рэчывы. Папоўніць сезонны дэфіцыт вітаміну С можна правільным заварваннем шыпшыны. Для гэтага 1 ст. лыжку здробненых пладоў заліце 300—400 мл вады, давядзіце да кіпення, трымайце на малым агні 30 хвілін, настойвайце 10—15 хвілін, працадзіце праз некалькі слаёў марлі і выпіце ў 1—2 прыёмы. Калі шыпшыну заліць крутым кіпенем у тэрмасе, раніцай вы атрымаеце смачны, духмяны напой, але без вітаміну С. За ноч пры высокай тэмпературы ён амаль увесь акісліцца.
Цытрусавыя мы набываем, перш за ўсё, дзеля вітаміну С. Кіслінка апельсіна, грэйпфрута, лімона абумоўленая як раз утрыманнем у мякаці і лупіне аскарбінавай кіслаты. У гэтых пладоў варта з’ядаць не толькі мякаць, але і больш шчыльныя белаватыя часткі лупіны, якія падзяляюць плод на долькі. Гэтая частка плода асабліва карысная.
Ківі насычаныя вітамінам С, вітамінамі групы В, рознымі мінеральнымі рэчывамі і клятчаткай.
Гранат. Костачкі граната валодаюць не меншай вітаміннай каштоўнасцю, чым мякаць, асабліва яны карысныя для мужчын. Гранат багаты на вітаміны С, групы В, незаменныя амінакіслоты, утрымлівае лімонную, вінную, яблычную арганічныя кіслоты, мінеральныя рэчывы.
Імбір. Утрымлівае вітаміны С, В1, В2, РР, А, кальцый, хром, жалеза, калій, магній. Лічыцца цудоўным памочнікам
пры барацьбе з прастудай і грыпам.
Малако. Каровіна малако ўтрымлівае звыш 20 вітамінаў. Больш за ўсё ў ім параўнальна дэфіцытнага вітаміну В2
(рыбафлавіну). Гэта галоўны вітамін энергетычнага абмену: ператварае тлу- шчы і вугляводы ў энергію, а таксама паляпшае стан скуры.
Зялёная гарбата. Багатая на караціноіды, аскарбінавую кіслату, вітаміны групы В, РР, К, амінакіслоты, дубільныя рэчывы, магній, медзь, марганец, селен, цынк, хром. Гэта больш моцны антыаксідант, чым чорная гарбата. Дзякуючы чаму зялёная гарбата дапамагае арганізму змагацца з рознымі вірусамі і інфекцыямі, павышаючы імунітэт.
Пры авітамінозе, нізкім узроўні гемаглабіну рэкамендуецца выпіваць 1-2 шклянкі зялёнай гарбаты за 1-2 гадзіны да яды з разынкамі, курагой і іншымі сухафруктамі.
Не забывайце таксама пра марскую рыбу і морапрадукты. У іх утрымліваецца цэлы шэраг вітамінаў: В1, В2, В6, В12 і РР. Да таго ж, з рыбай мы атрымліваем ёд, калій, магній, натрый і шмат іншых элементаў, неабходных у час аслаблення імунітэту.
Надрукавана ў  №17 ад 28.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *