“Беларусь супраць тытуню”

Здоровье Новости Общество

“Беларусь супраць тытуню”

З 31 мая па 21 чэрвеня ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”, ініцыятарам якой выступае Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў і маючы на ўвазе, што маштабнае спартыўнае мерапрыемства ў Беларусі аб’яўлена свабодным ад тытуню, інфармаванне насельніцтва аб гэтай сацыяльнай ініцыятыве з’яўляецца адной з мэт акцыі.
Сусветны дзень без тытуню, які традыцыйна праводзіцца 31 мая, сёлета праходзіў пад дэвізам “Тытунь і здароўе лёгкіх”. І мэтай акцыі з’яўляецца таксама павышэнне свядомасці насельніцтва ў адносінах сувязі паміж курэннем тытуню і хваробамі лёгкіх, а таксама прафілактыка спажывання тытуню, як адна з важных мер па зніжэнні захворванняў, звязаных з курэннем.
Здаровы лад жыцця падразумявае не толькі рэгулярныя заняткі спортам і правільнае харчаванне, але і адмову ад шкодных прывычак, сярод якіх лідзіруючае месца займае курэнне: згодна са статыстыкай, у Беларусі курыць каля трэці насельніцтва. І хоць колькасць курыльшчыкаў паціху зніжаецца, праблема яго спажывання па-ранейшаму застаецца актуальнай.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №44 ад 07.06.2019 г.