Новые технологии ремонта крыш используют в Шумилинском УП ЖКХ

Новости Экономика

Пра дахі, цуда-машыну і чалавечы фактар
Дзіравыя дахі – спрадвечны галаўны боль жыхароў верхніх паверхаў і работнікаў ЖКГ, адна з самых частых прычын скаргаў грамадзян у органы ўлады. Таму знайсці спосаб рамонту пакрыцця, асабліва на плоскіх дахах шматпавярховых дамоў, гэта значыць вырашыць вялікую праблему камунальных службаў. Тым больш, што сучасныя тэхналогіі развіваюцца і прапануюць новыя спосабы і матэрыялы для дахавага пакрыцця.
Сёлета ва УП ЖКГ закупілі агрэгат, які можа вырашыць праблемнае пытанне. Называецца ён даволі складана: устаноўка па нанясенні бітумна-палімернай эмульсіі HVLP 2KE. Калі сказаць прасцей, з дапамогай устаноўкі наносіцца вадкая гума, якая праз гадзіну застывае, а праз некалькі дзён праходзіць працэс вулканізацыі і ператвараецца ў суцэльнае (без усялякіх стыкаў) тонкае (2-3 мм), але трывалае пакрыццё. Наносіцца эмульсія практычна на любыя паверхні: бетонныя, цэментныя, асфальта-бетонныя, шыферныя, старыя рулонныя і масцічныя пакрыцці, драўляныя і металічныя канструкцыі, каменныя і цагляныя сцены. Можна выкарыстоўваць толькі эмульсію, а можна дадаткова арміраваць пакрыццё спецыяльнай тканінай.
Пакрыццё атрымліваецца ўстойлівым да атмасферных з’яў, вады, хімічнага і тэмпературнага ўздзеяння. Вытворцы гарантуюць захаванне якасці пры тэмпературах ад +950С да -550С. Да таго, яно з’яўляецца і пажарабяспечным – не гарыць нават пры 4000C. Гарантыя на пакрыццё 25 год, а агульны тэрмін службы – да 50 гадоў.
“Галоўнае, строга вытрымаць тэхналогію нанясення, – расказаў  майстар УП ЖКГ А. Г. Шаршун. – З улікам падрыхтоўчых работ брыгада з чатырох чалавек можа за тыдзень апрацаваць па новай тэхналогіі плошчу каля 1500 квадратных метраў. Паспрабавалі новае пакрыццё на доме №57 па вуліцы Юбілейнай. Атрымалася добра”.
Але Аляксей Георгіевіч звярнуў увагу і на чалавечы фактар пры захаванасці даху: “Толькі зрабілі новае пакрыццё, як там ужо прымайстравалі дзве антэны на металічных трыногах, якія ўразаюцца ў гумавае пакрыццё і дзіравяць яго. Хто ж будзе вінаваты ў тым, калі дах зноў пацячэ?”
Сапраўды, ніякія тэхналогіі не дапамогуць, калі самі людзі будуць ставіцца да агульнага абыякава.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



1 комментарий по теме “Новые технологии ремонта крыш используют в Шумилинском УП ЖКХ

  1. Может кто знает, как эта крыша дожди перенесла? Течёт или нет?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *