Выпускница Шумилинской школы искусств Мария Жукова получила Гран-при областного конкурса «На земле Святой Софии»

Актуалии Культура Новости

Гран-пры Марыі Жукавай
Выпускніца Шумілінскай школы мастацтваў, салістка ўзорнага духавога аркестра Марыя Жукава атрымала Гран-пры абласнога свята-конкурсу “На зямлі Святой Сафіі”, які традыцыйна праходзіць у старажытным Полацку. Марыя зачаравала гледачоў і журы выкананнем песень “Беларусь” і “Ластаўкі”. Прычым, аўтарам слоў і музыкі першай кампазіцыі з’яўляецца сама Марыя, а вось аранжыроўку песні зрабіла яе музычны кіраўнік Нэлі Жаваранкава.
Віншуем нашу таленавітую зямлячку Марыю Жукаву і яе кіраўніка Нэлі Жаваранкаву з бліскучым выступленнем і жадаем ім новых творчых знаходак.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *