Заготовка кормов в Шумилинском районе набирает темпы

Актуалии Сельское хозяйство

Касавіца набірае тэмпы
На фоне роўнага зялёнага поля касілкі ўбачылі здалёк. На трактарах і на конскіх калёсах прыязджалі сюды за зялёнай падвяленай масай. Вазілі яе на жывёлагадоўчы комплекс у Амбросавічы  для кароў, на ферму Непароты – для бычкоў на адкорме. Непадалёк ад фермы Непароты, дзе ішла касьба, будавалі летнік з навесам для цялят, дзе жывёла будзе знаходзіцца ажно да восені.
З маладым дырэктарам ААТ “Прыазёрны мір” А. М. Пытко мы накіроўваемся да адной з касілак, ідзём праз роўна скошаныя рады травы.  “Калі добрае надвор’е, то скошаная раніцай трава высыхае да вечара да патрэбных 56% вільготнасці, яе ўжо можна закладваць у сянажную траншэю, – тлумачыць па дарозе Аляксей Мікалаевіч. – Але на мінулым тыдні кожны дзень ішлі дажджы, тэхніка на палетках буксавала.
З маладым дырэктарам ААТ “Прыазёрны мір” А. М. Пытко мы накіроўваемся да адной з касілак, ідзём праз роўна скошаныя рады травы.  “Калі добрае надвор’е, то скошаная раніцай трава высыхае да вечара да патрэбных 56% вільготнасці, яе ўжо можна закладваць у сянажную траншэю, – тлумачыць па дарозе Аляксей Мікалаевіч. – Але на мінулым тыдні кожны дзень ішлі дажджы, тэхніка на палетках буксавала.
Падыходзім да касілкі. Механізатар Г. І. Леановіч глушыць матор. “Падкошваю пашу, – коратка расказвае пра сваю работу Генадзь Інакенцьевіч. – Прачынаюся з пеўнямі. А шостай гадзіне раніцы ўжо на полі.” Дырэктар гаспадаркі сказаў ухвальнае слова пра Г. І. Леановіча, які штодзень перавыконвае даведзеную норму: пры заданні 8,5 гектара скошвае 10-12 гектараў.
“У нашых умовах якаснае сена нарыхтаваць нялёгка. Толькі за адзін дзень пад дажджом губляецца 0,3 кармавыя адзінкі, – даводзіць А. М. Пытко. –  А калі дажджы ідуць кожны дзень, то тут пра якасць сена і гаварыць не прыходзіцца. Таму сена сёлета нарыхтоўваем толькі для цялят – усяго 250 тон. А перавагу аддаём менавіта сенажу, яго трэба нарыхтаваць  з першага ўкосу 15 тысяч тон.  Хутка плануем касіць на сянаж люцэрну”.
Аляксей Мікалаевіч расказаў, што кармоў плануюць нарыхтаваць у гаспадарцы не толькі для сябе, але і на продаж. “У філіяле “СаюзАгра” ААТ “СаюзСпецСталь” Лагойскага раёна, дзе я раней працаваў,  прадпрыемства выжывала за кошт продажу цялят і плюшчанага зерня кукурузы, – кажа А. М. Пытко. – Вось і тут бяру такі накірунак.  Напрыклад, адна асемянёная цялушка каштуе 48 мільёнаў рублёў. А каб яе выгадаваць, патрэбны толькі збалансаваныя і якасныя кармы. Думаю, нарыхтуем менавіта такія, бо ў гаспадарцы ёсць той надзейны касцяк механізатараў і спецыялістаў, на якіх можна спадзявацца”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2013 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *