На совещании в райисполкоме

Актуалии Официально

ВЫКАНАЎЧАЯ ДЫСЦЫПЛІНА КУЛЬГАЕ
Пашыраную рабочую нараду ў райвыканкаме правёў учора кіраўнік раёна У. П. Куранны. Былі абмеркаваны вынікі работы за 2012 год і за студзень бягучага года, прааналізаваны ход выканання даручэнняў старшыні райвыканкама.
Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка далажыла аб выкананні бюджэту раёна за студзень 2013 года. У прыватнасці, Алена Савельеўна паведаміла, што за першы месяц года ў раённую казну паступіла 4 мільярды 639 мільёнаў рублёў (6,8% ад плана), 8 мільярдаў 386 мільёнаў паступіла датацыі. Расходы за студзень склалі 13 мільярдаў 502 мільёны рублёў.  Уласныя даходы раёна склалі 34,8%.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава паведаміла прысутным, што за 2012 год у раённы Савет дэпутатаў паступіла 90 пытанняў, 80 з якіх знайшлі сваё вырашэнне, астатнія 10 знаходзяцца на кантролі.
Кіраўнік спраў райвыканкама С. Д. Белагалоў зачытаў дакладную запіску на імя У. П. Кураннога, у якой былі ўказаны факты невыканання даручэнняў старшыні райвыканкама і прозвішчы вінаватых у гэтых дысцыплінарных парушэннях. Дакладчык адзначыў, што за 2012 год было выдадзена 50 пратаколаў, 4 пратаколы – за студзень 2013 года. Па кожным даручэнні, запісаным у пратакол, былі вызначаны адказныя за рашэнне пытання, дадзены тэрміны выканання. Большасць даручэнняў выкананы, але далёка не ўсе.
Старшыня райвыканкама спыніўся літаральна па кожным нявыкананым даручэнні. На рахунку сельвыканкамаў, напрыклад, 44 пытанні, якія чакаюць свайго вырашэння. Усе даручэнні павінны быць вырашаны ў самыя бліжэйшыя тэрміны, падкрэсліў У. П. Куранны, звяртаючыся і да старшынь сельвыканкамаў, і да кіраўнікоў раённых службаў і арганізацый. Многія кіраўнікі, запэўніў Уладзімір Пятровіч, атрымаюць адміністрацыйныя спагнанні за выканаўчую недысцып-лінаванасць і валакіту ў вырашэнні пытанняў.
Так, сур’ёзныя прэтэнзіі выказаў кіраўнік раёна да работы ПМК-70 і яго дырэктара А. Ю. Крыўко (зрыў графікаў работ на рэканструкцыі даху раённай бальніцы, фізкультурна-аздараўленчага комплексу, праваслаўнага храма); да раённай насеннай інспекцыі (А. А. Шалюта) па забеспячэнні раёна неабходнай колькасцю канюшыны – 70 тон; да раённай ветэрынарнай станцыі (І. У. Галуза) па аднаўленні дойнага статка кароў, добраўпарадкаванні пакояў адпачынку і ўстаноўцы душавых кабін на малочнатаварных фермах, да іншых.
Па кожным даручэнні акрэслены кантрольныя тэрміны выканання.
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *