Форсировать темпы работ на посевной потребовал председатель райисполкома В. П. Куренной

Актуалии Власть

Работы ідуць з прабуксоўкай
Рабочую нараду ў райвыканкаме кіраўнік раёна У. П. Куранны пачаў учора з галоўных пытанняў бягучага тыдня – вясенніх работ на палях і добраўпарадкавання.
Што датычыцца сяўбы, Уладзімір Пятровіч яшчэ раз указаў на неабходнасць шэфскай дапамогі і фарсіравання тэмпаў работ па ўсяму фронту пасяўной.
Па навядзенні парадку работа хаця і пайшла больш актыўна, тым не менш некаторыя пытанні вырашаюцца вельмі марудна. У. П. Куранны падвергнуў крытыцы работу УП ЖКГ, КУП БАН і ПМК-70 па ўстаноўцы агароджы (кожнай з гэтых арганізацый трэба паставіць па 17 кіламетраў агароджы). Нездавальняючую адзнаку паставіў старшыня райвыканкама ПМК-70 і яго кіраўніку С. Б. Цюрыну  за марудныя тэмпы па рамонце даху цэнтральнай бальніцы. “Не пяць чалавек павінны працаваць на гэтым аб’екце, а пяцьдзесят, — падкрэсліў ён, — набірайце людзей, працуйце ў дзве-тры змены”. Будаўнікі “завальваюць” і заданне па ўводу жылля – па гэтым паказчыку Шумілінскі раён на апошнім радку ў вобласці, адзначыў Уладзімір Пятровіч.
З вялікай прабуксоўкай рухаюцца работы па рэканструкцыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу, па перадачы дзіцячага кафэ “Клякса” другому ўласніку.
Старшыня райвыканкама незадаволены і тым, як выглядаюць дзіцячыя сады райцэнтра. Пабываўшы, напрыклад, на тэрыторыі дзіцячага сада № 1, ён даў распараджэнне зрабіць там дарожкі, паставіць малыя архітэктурныя формы, зрабіць усё, каб гэты сад быў на самой справе першым.
На нарадзе абмяркоўваліся таксама пытанні па напаўненні раённага бюджэту, па правядзенні рэспубліканскага суботніка, па навядзенні парадку на грамадзянскіх і воінскіх могілках, на гарадскім палігоне цвёрдых бытавых адыходаў і іншыя.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №31 ад 17.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *