Районная демография: плюсы и минусы

Новости

Віншуем! У студзені нарадзіліся:
Азаркевіч Антон (Шуміліна);
Андрэеў Мікіта (Сураўні);
Белабосава Аляксандра (Обаль);
Верхавень Мілана (Ферма)
Гамаль Раман (Мікіціха);
Дзягілеў Максім (Крывое Сяло);
Дубянок Данііл (Обаль);
Жураў Ягор (Светласельскі);
Іагансон Дзіяна (Шуміліна);
Ільінец Арцём (Шуміліна);
Каламіец Глеб (Шуміліна);
Камоска Алеся (Полькавічы);
Контарава Анна (Шуміліна);
Лямнёва Арына (Обаль);
Марозаў Стэфан (Шуміліна);
Панкрацьеў Арцём (Шуміліна);
Печань Улада (Шуміліна);
Салаўёў Уладзіслаў (Мікіціха);
Янушэвіч Мілана (Дабея).
У студзені ў раёне нарадзілася 19 дзетак –  8 дзяўчынак і 11 хлопчыкаў. Восем дзяцей з’явіліся на свет у Шуміліне. На тэрыторыі Обальскага сельсавета нарадзілася чацвёра дзетак, Лаўжанскага і Каўлякоўскага – па два, Мішневіцкага, Светласельскага і Дабейскага – па аднаму. У Мікалаёўскім і Сіроцінскім сельсаветах не зарэгістраваны ў студзені ніводны нованароджаны.
Шлюбы
У студзені ў Шумілінскім раёне зарэгістравана ўсяго толькі пяць шлюбаў. У аддзеле ЗАГСу ў першы месяц года не было ніводнай рэгістрацыі шлюбу. Пяць новых сямей пажадалі ўзаконіць свае адносіны на раёне, з іх 2 шлюбы зарэгістраваны ў Лаўжанскім сельвыканкаме, па аднаму — у Дабейскім, Обальскім і Светласельскім.
Разводы
У студзені суд Шумілінскага раёна разгледзеў шэсць спраў аб скасаванні шлюбу. У чатырох разведзеных сем’ях ёсць дзеці. Ва ўсіх  выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.  Яшчэ 29 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымярэнне,  у 20 парах ёсць дзеці.
Страты
У студзені ў раёне пайшлі з жыцця 38 чалавек, у тым ліку 11 з іх – працаздольнага ўзросту. 13 чалавек пайшлі з жыцця ад хвароб сістэмы кровазвароту, 10 – ад старасці, 5 – ад анкалагічных захворванняў. У студзені ў раёне зарэгістраваны адзін суіцыд.
У мінулым месяцы ў раёне адбыліся тры пажары, урон ад якіх склаў 6,5 мільёна рублёў. Агнём пашкоджаны два дамы – у Гарэлай Градзе і Язвіне, а таксама сушылка ААТ “Ліварыс”. Выратавана 8 гаспадарчых пабудоў на суму больш як 30 мільёнаў рублёў.
У студзені ў раёне адбылося адно дарожна-транспартнае здарэнне. Тры чалавекі паранены, загінуўшых няма.
Надрукавана ў  №17 ад 28.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *