Мікалай Будневіч сустрэўся з працоўным калектывам ТАА «Вітконпрадукт»

Новости

Ад грамадска важных пытанняў да асабістых

У рамках Адзінага дня інфармавання старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч сустрэўся з працоўным калектывам ТАА «Вітконпрадукт».

У якасці асноўнай была абмеркавана тэма «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу». Мікалай Будневіч як непасрэдны ўдзельнік агульнадзяржаўнай падзеі падзяліўся ўражаннямі ад ўдзелу ў мерапрыемстве.
Пасля адбылася гутарка па надзённых пытаннях. Работнікі прадпрыемства прасілі кіраўніцтва раёна ўладкаваць у мікрараёне Брыкету, які разросся за кошт будаўніцтва шматпавярховак, аптэчны кіёск, адкрыць дадатковую гандлёвую кропку. Таксама жыхары мікрараёна выказалі заўвагі наконт работы кабінета ЭКГ.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №13 ад 18.02.2022 года.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *