Армія змяніла яго характар, ён пасталеў і навучыўся прымаць рашэнні

Молодёжь Новости Общество

Механік-вадзіцель танка Т-72Б

У лістападзе 2020 года на тэрміновую вайсковую службу прызвалі маладога спецыяліста раённага цэнтра культуры Георгія Нуждзіна.
На шэсць месяцаў ён трапляе ў вучэбны цэнтр у Пячах. Менавіта там упершыню даведаўся, што будзе танкістам, а інструктарам у будучых танкістаў быў старшы прапаршчык Сяргей Міхно, які выступае за зборную Беларусі па танкавым біятлоне.
Першае «знаёмства» з танкам адбылося праз паўтара месяца. «Спачатку нават не ведаеш з якога боку падысці да 45-тоннай махіны, – расказвае танкіст. – А першая язда на танку?! Адрэналін зашкальвае ад таго, што кіруеш такой магутнай тэхнікай». Затым былі стрэльбы з танка, калі ты дакранаешся да 23-кілаграмовага снарада, які праз імгненне вылятае і знішчае цэль. «Гэта трэба адчуць, пабыць у танку, – эмацыянальна кажа Г. Нуждзін. – Словамі не перадаць».
Пасля вучэбкі Георгія Нуждзіна накіроўваюць у Заслонава, у асобны танкавы батальён. Праз тры месяцы пераводзяць у 120-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду ў Мінск, дзе зараз і праходзіць яфрэйтар Георгій Нуждзін тэрміновую вайсковую службу механікам-вадзіцелем.
У маі Георгій вернецца дадому. Ён прызнаўся, што армія змяніла яго характар, ён пасталеў і навучыўся прымаць рашэнні, але ж вельмі засумаваў па шумілінскай сцэне. Тым больш, што родны раённы цэнтр культуры пасля «Дажынак» набыў новы сучасны твар.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Апублікавана ў №14 ад 22.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *