Плануецца, што падчас пасяўной кампаніі на палеткі Шумілінскага раёна выедуць 190 трактароў

Новости Сельское хозяйство

Трактары і сеялкі – у строй

Зараз у майстэрнях гаспадарак раёна самы прыпар – рамантуюць трактары, плугі, пасяўныя агрэгаты. Для гэтага з раённага бюджэту выдзелена 200 тысяч рублёў, якія размеркаваны па сельгаспрадпрыемствах раёна.

Механізатар Павел Баршынаў і слесар Яўген Шалапаеў рамантуюць пасяўны агрэгат.

«Плануецца, што падчас пасяўной кампаніі на палеткі раёна выедуць 190 трактароў, да якіх будуць падчэплены 35 плугоў, 16 камбінаваных пасяўных агрэгатаў, 19 культыватараў, 10 дыскавых барон, – расказаў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў. – Акрамя гэтага, будуць працаваць 17 трактароў на вывазцы арганічных угнаенняў. 23 МТЗ запланаваны для развозкі і ўнясення цвёрдых мінеральных угнаенняў. Сітуацыя з рамонтам тэхнікі ў раёне не крытычная – ужо гатова 86% трактароў. На маторарамонтным заводзе ў Віцебску знаходзіцца некалькі нашых рухавікоў і чатыры сеялкі, якія хутка будуць даведзены да ладу».

Сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна, дзе добра арганізавана работа па рамонце тэхнікі, спецыялісты райсельгасхарчу назвалі ААТ «АграБаравінка».
У майстэрні ў Башнях кіпела работа. «Як бачыце, працуем талакой, – расказаў галоўны інжынер сельгас-прадпрыемства Іван Мельнік. – Механізатары ў нас дружныя, дапамагаюць адзін аднаму. Разам рамантуюць МАЗ, «Кіравец», МТЗ, пасяўны агрэгат. Ну, а наконт таго, што работа ладзіцца шпарчэй іншых, сакрэт просты: пачалі рамонт яшчэ ў мінулым годзе, адразу пасля заканчэння восеньскіх работ. Кіраўніцтва гаспадаркі кожны месяц выдзяляла грошы на пакупку неабходных запчастак. Шукалі, дзе можна купіць танней. Знайшлі недарагіх пастаўшчыкоў у Мінску з бясплатнай дастаўкай – гэта нам зручна. Усяго ў гаспадарцы 23 трактары. На рамонце знахо-дзяцца тры МТЗ і «Амкадор». Каробку перадач, бартавую вось і вядучы мост механізатары давядуць да ладу самі. Тры рухавікі здалі на маторарамонтны завод у Віцебск. Рамонт толькі аднаго матора ад «Беларуса» абыдзецца ў 5 тысяч рублёў».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №14 ад 22.02.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *