27 февраля у православных христиан начался Великий пост

Духоўнае

У панядзелак для праваслаўных вернiкаў пачаўся Вялiкi пост.

Яшчэ гэты перыяд называюць Вялiкая Чатырохдзесятнiца — у памяць пра 40-дзённы пост Ісуса Хрыста ў пустынi. Вялiкi пост доўжыцца 7 тыдняў. У гэты час не ўжываецца скаромная ежа (мяса, яйкi i малочныя прадукты), таксама i рыба. Згодна з Царкоўным Уставам, у будзённыя днi ежа ўжываецца без алею. У суботнiя, нядзельныя днi, у днi памяцi першага i другога аднойдзення галавы Iаана Прадцечы (9 сакавiка) i сарака пакутнiкаў (22 сакавiка), у дзень чытання Вялiкага канона (10 красавiка), у чацвер Страснога тыдня (24 красавiка) дазваляецца алей i вiно. У святы Благавешчання i Вербную нядзелю дазваляецца ўжыванне рыбы, а ў Лазараву суботу (19 красавiка) — рыбнай iкры. Самыя строгiя днi, калi набожныя людзi ўвогуле ўтрымлiваюцца ад ежы, — панядзелак i аўторак першага тыдня (да завяршэння ў сераду лiтургii) i пятнiца Страснога тыдня. Для цяжарных жанчын, кормячых мацi i хворых пост можа быць паслаблены альбо адменены.
Подзвiг посту трэба прымаць з разважаннем, улiчваючы стан здароўя, вопыт устрымання, абставiны жыцця, i трэба раiцца са свяшчэннiкам. Але памылкова думаць, што ўстрыманне ў ежы — галоўнае ў Вялiкiм посце.  Духоўная вясна — вось яшчэ адна назва Вялiкай Чатырохдзесятнiцы. Як прырода ў гэтыя днi абуджаецца ад зiмовага сну, так i чалавек з дапамогай усiх сродкаў, якiя прапаноўвае пост: утрыманне не толькi ў ежы, але i ў раздражненнi, крыўдах, страсцях i слабасцях, у павелiчэннi малiтвы, у чытаннi духоўнай лiтаратуры, у споведзi, — аднаўляецца, нараджаецца духоўна.
Падрыхтавала Наталля Чарнічэнка.

Надрукавана ў №18 ад 02.23.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *