«Дзякуючы вашаму подзвігу і мужнасці мы жывём у мірнай краіне. Здароўя вам і дабрабыту!»

Общество

Дзякуй за подзвіг, ветэраны!

Дзень абаронцаў Айчыны – у першую чаргу свята тых, хто змагаўся супраць ворагаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. У раёне сёння пражываюць толькі тры ветэраны. Напярэдадні 23 лютага яны прымалі віншаванні ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, ветэранскай арганізацыі.

Віншаванні прымае былая партызанка Генадзія Лысанава з Обалі.

«Дзякуй вам за подзвіг! Дзякуй за мужнасць! – казалі ветэранам старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах. – Дзякуючы вашаму подзвігу і мужнасці мы жывём у мірнай краіне. Здароўя вам і дабрабыту!».
З задавальненнем і ўсмешкамі прымалі віншаванні былы франтавік Мікалай Мікалаевіч Чапурноў, партызанка атрада імя Кароткіна Генадзія Эдуардаўна Лысанава, блакаднік-ленінградзец Віктар Паўлавіч Багатыроў. Ветэраны расказалі, што падчас вайны ўвогуле не адзначалі ніякія святы, бывала, што і не помнілі пра іх – было не да таго. А цяпер ёсць магчымасць віншаваць адзін аднаго – гэта шчасце.
Ад раённай ветэранскай арганізацыі і ад спонсара – індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Мацуганава – ветэранам Вялікай Айчыннай вайны былі ўручаны падарункі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №15 ад 25.02.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *