У КДК Віцебскай вобласці работа з грамадзянамі застаецца на асаблівым кантролі

Вестник Комитета госконтроля

308 зваротаў грамадзян

У КДК Віцебскай вобласці работа з грамадзянамі застаецца на асаблівым кантролі

У 2021 годзе паступіла 308 пісьмовых зваротаў грамадзян, з іх калектыўных – 23, ананімных – 33. На асабістым прыёме прынята 187 грамадзян, праведзена 38 «прамых ліній», 22 «гарачыя лініі». Ажыццяўлялася наведванне прадпрыемстваў, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, удзел у пасяджэннях выканаўчых органаў па сацыяльна-значных пытаннях. Усё гэта прывяло да скарачэння колькасці зваротаў у параўнанні з папярэднім годам.
З мэтай пашырэння ўзаемадзеяння з насельніцтвам актывізуецца прысутнасць органаў КДК у інтэрнэт-прасторы: развіваецца тэлеграм-канал як сродак атрымання грамадзянамі аператыўнай і актуальнай інфармацыі пра дзейнасць ведамства, на сайце створаны анлайн-панэлі зваротнай сувязі, выпрацоўваюцца пытанні выкарыстання новых форм прыёму грамадзян і правядзення «прамых ліній» з дапамогай інтэрнэту.

Валакіта з дрывамі

Пасля ўмяшання КДК вобласці былі вырашаны праблемы грамадзян з забяспечанасцю дрывамі
КДК рэгіёна ў снежні правёў «гарачую лінію» па пытаннях своечасовага задавальнення заявак грамадзян на пастаўку дроў і паліўных брыкетаў. Наяўнасць пэўных праблем была пацверджаная шматлікімі зваротамі. Усяго іх паступіла 36. У асноўным звярталіся жыхары Браслаўскага (16) і Пастаўскага (4) раёнаў.
З мэтай вырашэння праблем КДК прапанаваў мясцовым органам улады і палівазабяспечваючым арганізацыям у кароткія тэрміны задаволіць усе заяўкі і прыняць меры па выкананні іх інтарэсаў. Вінаватыя ў валакіце асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Як наводзяць парадак

КДК вобласці праводзіць кантрольныя мерапрыемствы па навядзенні парадку з пустуючымі дамамі
Для стварэння спрыяльных умоў продажу жылых дамоў у сельскай мясцовасці і работы з пустуючымі дамамі на змену Указу № 357 прыйшоў Указ №117 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканальванні работы з пустуючымі дамамі».
Указам вызначаны спрошчаны парадак адчужэння жылых дамоў у сельскай мясцовасці.
На канец 2021 года па Віцебскай вобласці ў рэестрах лядашчых і пустуючых налічвалася звыш 1500 дамоў. Асобнымі райвыканкамамі прыняты дастатковыя меры па скарачэнні пустуючых дамоў. Так, у Аршанскім раёне за студзень-лістапад 2021 года знесены 103 пустуючыя дамы, Сенненскім – 42, Талачынскім і Докшыцкім – па 39, Лёзненскім – 31.
У той жа час у некаторых раёнах не прыняты належныя меры рэагавання. Напрыклад, у Глыбоцкім раёне за 11 месяцаў знесены толькі 1 дом, Расонскім – 3, Бешанковіцкім – 4.
Лепш за ўсё спрацавалі мясцовыя органы Аршанскага раёна, дзе прададзены 24 пустуючыя дамы на агульную суму звыш 52 тыс. рублёў. Тым самым папоўнены раённы бюджэт.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №15 ад 25.02.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *