Открывается охота на гусей, глухарей и тетеревов

Новости Официально Экология

Адкрываецца вясенняе паляванне
Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету даводзіць да ведама паляўнічых, што згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11.00 да 18.00, адкрываецца паляванне: на гусю белалобую, гусю-гуменніцу, гусю шэрую.
Паляваць можна на птушак любога полу і ўзросту. Дазволеныя віды і спосабы палявання – ружэйны з засады (схованкі) з падзываннем. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дазваляецца выкарыстанне паляўнічых сабак (тэр’еры, таксы, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі).
З 20 сакавіка па 30 красавіка з 3.00 да 9.00 дазваляецца паляванне на самцоў глушца і цецерука ружэйным спосабам на таках з засады. Дазваляецца выкарыстанне гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар Віцебскай абласной інспекцыі
аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў  №18 ад 02.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *