Спортивное обозрение

Новости Спорт, туризм

Выстралілі на 33 мільёны
На мінулым тыдні ў Сянно прайшло адкрытае першынство мясцовай спартыўна-юнацкай школы па біятлоне. На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Віцебскага аблвыканкама А. М. Косінец, старшыня КДБ і “Беларускай федэрацыі біятлону” В. Ю Зайцаў. За перамогу змагалася і каманда Шумілінскай ДЮСШ (трэнер Генадзь Салапаеў).
Юныя шумілінскія біятланісты “ўзялі” два медалі: сярод спартсменаў 1996 года нараджэння і маладзей другой у спрынце стала Кацярына Маслюкова, трэцяй – Вольга Гаўрылкіна.  На першынстве дырэктар Шумілінскай ДзЮСШ Л. Р. Цырулік атрымаў для аддзялення біятлону спонсарскую дапамогу ад “Беларускага клуба біятлону” на суму звыш 33 мільёны рублёў (пнеўматычную вінтоўку з лазерным прыцэлам і пяць камплектаў лыжаў).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Кожны турнір, як свята…
Міжраённы турнір па шахматах набывае характар традыцыйнага,  і аднымі з яго ініцыятараў у свой час сталі шахматысты нашага раёна. Каманды полацка-лепельска-глыбоцкай зоны правялі паміж сабой не адзін дзясятак сустрэч, аднак кожная сустрэча даўніх знаёмых хвалюючая і жаданая.
Як і заўсёды, на высокім арганізацыйным узроўні прайшоў чарговы турнір ва Ушачах. Сюды прыехалі шэсць каманд. Перамаглі шахматысты з Докшыц — чэмпіёны вобласці па шахматах сярод сельскіх раёнаў у 2012 годзе. Другімі былі лепяльчане, шумілінскія шахматысты аказаліся чацвёртымі.
Найбольш удала згулялі Алег Далімаеў і Уладзімір Грыбаў, якія набралі па 3,5 ачка. Прыстойную гульню паказалі Уладзімір Вярлоў і Сяргей Кузьмініч.
Гуртавацьсваю кагорту
Нядаўна адбылася Віцебская абласная канферэнцыя ветэранаў спорту. У яе рабоце ўдзел прымаў Уладзімір Вярлоў, які ў спаборніцтвах па дартс (кіданне дроцікаў) заняў пачэснае другое месца.
У нашым раёне, між тым, прыспеў час гуртаваць сваю кагорту ветэранаў спорту з тым, каб напоўніць суполку цікавым, насычаным жыццём.
Мікалай Мароз
Надрукавана ў  №18 ад 02.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *