2 марта в Шумилинском районе прошёл День животновода

Актуалии Сельское хозяйство

Доярки животноводческого комплекса ОАО "АгроБоровинка"

Арганіку не вывозілі гадоў дваццаць
У мінулую пятніцу ў гаспадарках раёна адбыўся чарговы дзень жывёлавода. Карэспандэнт раённай газеты разам з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінскай пабывалі на некаторых фермах “АграБаравінкі” і “Сіроцінскага”.
Самыя лепшыя надоі ў “АграБаравінцы” – на жывёлагадоўчым комплексе, тут дояць на карову больш за дванаццаць літраў малака (плюсуюць ў параўнанні з папярэднім годам больш як на літр). Вядома, новае даільнае абсталяванне, сучасная сістэма ахалоджвання, добрыя кармы даюць свой плён. Але ж вялікая заслуга тут жывёлаводаў, даярак, спецыялістаў гаспадаркі. “За

Животноводческий комплекс ОАО "АгроБоровинка"

студзень-люты бягучага года комплекс прадаў 462 тоны малака, – расказала на дні жывёлавода галоўны эканаміст гаспадаркі Н. І. Буланчыкава. – Прычым, з комплексу малако ідзе толькі гатункам “экстра”. Рэнтабельнасць тут складае 14%”.
Нядрэнныя поспехі і на ферме Башні. Памяшканні тут далёка не новыя, але на ферме заўсёды парадак і чысціня. Сярэднясутачны надой на карову складае 10,3 літра.
У “Сіроцінскім” сёлета, як ніколі, пачалі ў тэмпах вывозіць арганіку.  На ферме Грабніца, да прыкладу, гэта зрабілі яшчэ у канцы мінулага года. А вось ферму Сіроціна пачалі ачышчаць у пачатку гэтага. “У гаспадарцы створаны механізаваны атрад па вывазцы арганікі, – расказвае дырэктар “Сіроцінскага” М. У. Прыгодзіч. – Да фермы Сіроціна зрабілі падсыпку дарогі гравіем. Стала зручна пад’язджаць да тых залежаў арганікі, якія не вывозіліся ад фермы з добрыя гадоў дваццаць”. Таксама сваімі сіламі мясцовыя механізатары гной на палеткі вывозяць і ад фермы Зямцы – тут кожны дзень кіпіць работа. Спяшаюцца паспець, пакуль на палеткі можна заехаць.
Прыязджаем на ферму Слабада. Даяркі заканчваюць даенне кароў. На ўмовы працы не скардзяцца. Каровам, па словах ветурача Д. У. Прыгун, рэгулярна робяць прафілактычныя прышчэпкі.
На ферме Грабніца надой на карову складае каля дзевяці літраў на карову. Але ж мясцовыя даяркі раўняюцца на ферму Зямцы, дзе і надоі большыя, і па якасці малако лепшае.
Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *