30 домікаў для сінічак, змайстраваных леснікамі Шумілінскага лясніцтва, былі вывешаны ў лясным масіве паміж вёскамі Латкова і Мясаедава

Главное Общество Экология

Трыццаць домікаў для сінічак

Не першы год работнікі Шумілінскага лясгаса вясной робяць і вывешваюць домікі для птушак. Сёлета першымі ініцыятыву праявілі ў Мікіціхінскім лясніцтве, якое ўзначальвае ляснічы Наталля Дубіневіч. Акцыю падтрымалі раённыя эколагі Генадзь Кісялевіч, Ірына Блізнец і вучні Мікіціхінскай сярэдняй школы.

30 домікаў для сінічак, змайстраваных леснікамі лясніцтва, былі вывешаны ўдзельнікамі экалагічнай акцыі 25 сакавіка ў лясным масіве паміж вёскамі Латкова і Мясаедава. Невялікую гутарку пра асаблівасці сінічнікаў, карысць птушак, правілы паводзінаў у лесе ў пажаранебяспечны сезон са школьнікамі правёў інжынер па ахове і абароне лесу Шумілінскага лясгаса Антон Шабанаў.

Невялікі майстар-клас па вывешванні сінічнікаў правялі дарослыя – і да справы далучыліся дзевяцікласнікі школы Марк Вялічка, Ягор Заруба, Вадзім Ізафілаў і Віктар Струкаў. Усё атрымалася. Птушкі будуць удзячныя.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №23 ад 29.03.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *