Хачу кіраваць «Амкадорам»! або Катэгорыя «F» у Шуміліне запатрабаваная

Новости Экономика

Хачу кіраваць «Амкадорам»!
або Катэгорыя «F» запатрабаваная

У цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама пачалі вучыць на катэгорыю «F».

Заняткі з курсантамі праводзіць А. Г. Шаршун.

Катэгорыя «F» дазваляе працаваць на франтальным пагрузчыку, сярод мужчын вельмі запатрабаваная. Цэнтр не паспеў падаць аб’яву ў раённую газету пра набор групы, як жадаючых вучыцца сабралася 27 чалавек.
Вучоба пачалася ў пачатку лютага і прадоўжыцца да 5 мая. Дырэктар цэнтра Аляксандр Гусакоў і яго каманда правялі вялікую падрыхтоўчую работу. Выкладчыкі самі ездзілі на перападрыхтоўку ў Мінск, афармлялі пакет дакументаў, каб Дзяржтэхнагляд даў дазвол на абучэнне. За бюджэтныя грошы купілі мультымедыйную ўстаноўку для заняткаў. Дамовіліся з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама аб бясплатнай перадачы дзевяці камп’ютараў. Ёсць дамоўленасць з ААТ «Амкадор» на пастаўку неабходных плакатаў.
«Ідэю адкрыць абучэнне на катэгорыю «F» выношвалі даўно, – кажа дырэктар установы Аляксандр Гусакоў. – Вывучалі вопыт іншых раёнаў. Выкладчыкі ў нас вопытныя і талковыя – Аляксей Георгіевіч Шаршун, Дзмітрый Сяргеевіч Кузьмін. Заключылі дагавор з УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” на прадастаўленне “Амкадораў” для правядзення практычных заняткаў.
Умовы навучання наступныя: па накіраванні ад сельгаспрадпрыемства абучэнне бясплатнае, для ўсіх астатніх плата складае трыста рублёў».
– Хачу кіраваць «Амкадорам»! – тлумачыць свой выбар адзін з самых маладых навучэнцаў цэнтра Яўген Конышаў, які жыве ў аг. Мішневічы. – Вучыўся ў Гарадоцкім каледжы, зараз працую ў КУСГП «Мішневічы» механізатарам.
Акрамя гэтага, у цэнтры нядаўна прайшлі перападрыхтоўку больш за трыццаць аператараў машыннага даення з розных гаспадарак раёна, манціроўшчыкі шын і шынапнеўматычных муфт, вадзіцелі і механізатары павысілі кваліфікацыю на веданне Правілаў дарожнага руху. Зараз ідзе набор навучэнцаў на катэгорыю «А» (МТЗ-80, МТЗ-82) і катэгорыю «ВD» (энерганасычаныя трактары, зернеўборачныя і кормаўборачныя камбайны).
Прынцып той жа – калі ёсць накіраванне ад прад-прыемства, то вучоба бясплатная.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №23 ад 29.03.2022 г.

Заняткі з курсантамі праводзіць А. Г. Шаршун.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *