1 апреля – Международный день птиц

Новости Общество Экология

Развесьце шпакоўні і кармушкі

У Беларусі налічваецца 325 відаў птушак, з якiх 71 від уключаны ў Чырвоную кнігу. Захаванню і ўстойліваму выкарыстанню біялагічнай разнастайнасці жывёльнага і расліннага свету ў нашай краіне надаецца вялікая ўвага.

Створаны запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі і помнікі прыроды, у якіх рэдкія віды жывёл і раслін могуць адчуваць адносную бяспеку, таму што ў такіх месцах абмяжоўваецца або выключаецца дзейнасць чалавека.
Заказнік «Казьянскi» размешчаны ў Шумiлiнскiм i Полацкiм раёнах. У 1998 годзе атрымаў міжнародны статус – тэрыторыі, важнай для птушак (ТВП), або ключавой арніталагічнай тэрыторыі (КАТ). Тут адзначана 175 гняздуючых відаў птушак, што складае 77,3% ад усёй колькасці птушак Беларусі. Гэты паказчык, верагодна, з’яўляецца самым высокім сярод усіх існуючых ахоўных тэрыторый Паазер’я. З іх 44 віды занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Тут жывуць такія рэдкія віды, як чорнаваллёвая гагара, верхняя мяжа колькасці у Беларусі якіх ацэньваецца ў 15 пар, шулёнак – ацэньваецца ў 10-30 пар, арлан-белахвост, самая буйная з птушак Беларусі, даўжыня цела якой 70-95 см, а размах крылаў 200-245 см, іншыя не менш каштоўныя віды птушак.
Значэнне птушак у прыродзе нельга недаацэньваць. Птушкі важныя ўдзельнікі ўсіх звыклых нам экасістэм, іх знікненне можа прывесці да сапраўднай прыроднай катастрофы. Таму Міжнародны дзень птушак – нагода для нас з вамі зрабіць пэўныя высновы і непасрэдна прыняць удзел у свяце птушак: кожны жыхар горада ці вёскі, кожны школьнік ці проста аматар птушак можа, напрыклад, развесіць шпакоўні і кармушкі ля свайго дома. І крылатыя сябры абавязкова пацешаць вас сваімі частымі візітамі.
Людміла ТАРАСАВА,
вядучы спецыялiст рэспубліканскага заказніка «Казьянскi».
Апублікавана ў №24 ад 01.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *