Спилс-карты Беларуси подарили ученикам Кордонской и Никитихинской средних школ

Образование Общество

 

Пазнаваць краіну праз гульню

Спілс-карты Беларусі атрымалі на гэтым тыдні вучні Кардонскай і Мікіціхінскай сярэдніх школ. Падарункі ўручылі Шумілінскі лясгас і Обальскі керамічны завод.Нагадаем, што ў нашым раёне дэпутаты раённага Савета разам з раённай арганізацыяй ГА «Белая Русь» выступілі з ідэяй падарыць кожнай школе  спілс-карты Беларусі і такім чынам падтрымаць ініцыяваную Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі нацыянальную праграму #ВедаюБеларусь, якая праходзіць пад эгідай Сусветнай федэрацыі спілс-карт. Праграма прадугледжвае ў рамках патрыятычнага выхавання моладзі правядзенне спаборніцтваў-чэмпіянатаў, якія дазваляюць у гульнявай інтэрактыўнай форме вывучаць тэрытарыяльнае ўстройства рэгіёнаў і краіны.

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь падарункі атрымалі дзве шумілінскія і Обальская школы. На гэтым тыдні спілс-карты Беларусі былі ўручаны вучням Кардонскай і Мікіціхінскай сярэдніх школ. Кардонскай школе такі падарунак зрабіў Шумілінскі лясгас, карту ўручыў ляснічы Мікалаеўскага лясніцтва Сяргей Сцепанец, падзякаваўшы калектыву за актыўны ўдзел у экалагічных акцыях лясгаса.

Карту-гульню Мікіціхінскай школе ўручыў яе выпускнік дырэктар Обальскага керамічнага завода Павел Манак.

«Каб паспяхова справіцца са зборкай пазлаў, важна валодаць добрымі ведамі па геаграфіі, картаграфіі і проста любіць сваю краіну, – зазначыў падчас сустрэч у школах старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. – Калі спрабаваць збіраць дэталі наўгад, без ведаў, нічога не выйдзе».

Павел Манак, уручаючы падарунак роднай школе, пажадаў вывучаць нашу краіну не толькі па карце, віртуальна, але і ўжывую – праз падарожжы.

Да слова.

Спілс-карты створаны мастаком-канцэптуалістам Яўгенам Цюрыкавым у аўтарскай тэхніцы spils/art і названыя так у гонар Джона Спілсберы, стваральніка першага ў свеце пазла. «Спілс-карта Беларусі» ўяўяле сабой набор магнітных элементаў ў форме раёнаў рэспублікі (118 пазлаў), якія на спецыяльнай магнітнай дошцы складваюцца ў карту краіны. Кожны элемент мае назву раёна.

Алена КАРПУШЭНКА.

Надрукавана ў №26 ад 08.04.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *