Дзейнасць СМІ пераносіцца ў інтэрнэт

2022 - Год исторической памяти Общество

Дзейнасць СМІ пераносіцца ў інтэрнэт

5 красавіка ў г. Глыбокае прайшла калегія Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, у якой бралі ўдзел начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы гар-, райвыканкамаў  і галоўныя рэдактары сродкаў масавай інфармацыі Віцебшчыны.Удзельнікі калегіі абмеркавалі тэндэнцыі развіцця сродкаў масавай інфармацыі ў сучасных умовах. У прыватнасці былі агучаны накірункі аптымізацыі раённых газет, якія працяглы час не могуць выйсці на прыбытковую работу, істотна знізілі тыражы. Гэта тычыцца газеты Віцебскага раёна «Жыццё Прыдзвіння», якая будзе аб’яднаная з газетай «Віцьбічы», а газеты Дубровенскага, Расонскага, Шаркоўшчынскага раёнаў увойдуць у холдынг, што ствараецца на базе абласной газеты «Віцебскія весці». На базе гэтай газеты ствараецца і абласны медыяцэнтр, які будзе выконваць функцыі каардынавання, аб’яднання інфармацыйных рэсурсаў усіх дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Віцебскай вобласці. Таксама пройдзе аптымізацыя раённых СМІ ў Лепельскім і Чашніцкім раёнах.

Яшчэ адна тэндэнцыя – гэта ўзмацненне работы СМІ ў сацыяльных сетках. Пастаўлена задача знайсці найбольш папулярныя ў жыхароў раёна сеткі і менавіта на іх сканцэнтраваць намаганні: аператыўнасць, аб’ектыўнасць, абнаўляемасць, паўната інфармацыі – асноўныя прынцыпы работы ў інтэрнэце. Гэта тым больш важна, што моладзь у большай ступені карыстаецца інфармацыяй з інтэрнэт-прасторы, а не традыцыйных крыніц.

Яшчэ адно пытанне, вынесенае на калегію – увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны. Работа гэтая вядзецца пастаянна і мае асаблівае значэнне ў Год гістарычнай памяці.

За мінулы год удалося устанавіць больш за 3 тысячы новых імён воінаў-вызваліцеляў, загінушых на віцебскай зямлі, на брацкіх могілках усталяваныя дадатковыя мемарыяльныя пліты, на якія занесены больш за 5 тысяч прозвішчаў савецкіх салдат, больш за 10 тысяч прозвішчаў салдат унесены ў базу дадзеных па Віцебскай вобласці. Вядзецца пастаянная работа па рэканструкцыі і рамонце брацкіх могілак і мемарыяльных комплексаў, доглядзе і добраўпарадкаванні прылеглых тэрыторый. Памятаць пра подзвіг народа і захоўваць гістарычныя мясціны – наш святы абавязак.

На калегіі былі разгледжаны некаторыя іншыя пытанні работы ідэалагічнай вертыкалі вобласці.

Гаспадары наладзілі для ўдзельнікаў калегіі экскурсію па Глыбокім. Кіраўнікі СМІ вобласці мелі магчымасць пазнаёміцца з работай рэдакцыі раённай газеты «Глыбоцкі веснік».

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Надрукавана ў №26 ад 08.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *