33 года отработала электромонтёром Елена Марудова

Новости

«Проста ўдзячна лёсу»

33 гады адпрацавала электраманцёрам аператыўнай выязной брыгады Раёна электрычных сетак Алена Анатольеўна Марудава. З красавіка яна на заслужаным адпачынку.Алена Анатольеўна была першай жанчынай у вобласці, якая працавала электраманцёрам.  І спраўлялася са сваімі абавязкамі так, што многія мужчыны па-добраму зайздросцілі ёй. Ад яе ўменняў, навыкаў і прафесіяналізму залежала забеспячэнне электрычнасцю Обалі, Лявонава, Мікіціхі, Лоўшы і іншых навакольных населеных пунктаў. «Я ніколі не пашкадавала пра сваю работу, – з усмешкай кажа Алена Анатольеўна. – Мне лёгка працавалася з калегамі».

У мінулую пятніцу сюрпрыз зрабіла аператыўная выязная брыгада. Электраманцёр Сяргей Барадулін ад імя брыгады ўручыў Алене Марудавай шыкоўны букет кветак і вуду, бо кожны добра ведае, што Алена Анатольеўна – заўзяты рыбалоў.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №27 ад 12.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *