На заседании Шумилинского райисполкома рассмотрели вопросы незавершенного строительства и борьбы с борщевиком

Новости Официально Президент

Ліквідацыя даўгабудаў і барацьба з баршчэўнікам

Пытанні скарачэння звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва ў бягучай пяцігодцы  арганізацыі барацьбы з баршчэўнікам у 2022 годзе былі разгледжаны на пасяджэнні райвыканкама 22 красавіка.Як адзначыў, прадстаўляючы першае пытанне парадку дня пасяджэння, старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, зацягванне тэрмінаў уводу вытворчых аб’ектаў не дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць укладзеныя сродкі, таму неабходна прыняць усе меры, каб падобных аб’ектаў у раёне не было.

Намеснік старшыні райвыканкама Руслан Насцюшкін у дакладзе адзначыў, што ў мінулай пяцігодцы ў раёне было 28 даўгабудаў, 10 з якіх удалося завяршыць, 1 быў знесены. У 2021 год перайшлі 18 такіх аб’ектаў. Быў прадстаўлены падрабязны аналіз стану кожнага з незавершаных аб’ектаў, агучаны сродкі, якія патрабуюцца для ўводу іх у строй. Галоўная праблема ў тым, што большасць (83%) аб’ектаў належыць арганізацыям аграпрамысловага комплексу, якія, як правіла, не маюць уласных сродкаў для завяршэння будаўніцтва.

Руслан Мікалаевіч заўважыў, што ў 2021годзе ўдалося ўвесці ў строй усе запланаваныя да «Дажынак» аб’екты і не дапусціць росту колькасці незавершанага будаўніцтва ў раёне. Да таго, у 2021 годзе быў завершаны капітальны рамонт інтэрната ПМС і капітальны рамонт СШ №1 г. п. Шуміліна. У выніку прынятых мер на 2022 год ў раёне засталося 8 нерэалізаваных аб’ектаў, 2 з якіх сёлета запланаваны на рэалізацыю: рэканструкцыя комплексу сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Лаўжанскае» і продаж базы мінеральных угнаенняў «Шумілінскага райаграсэрвісу». Некаторыя аб’екты мяркуецца рэалізаваць да 2025 года.

Справаздачу трымалі кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў: «Шумілінскі райаграсэрвіс» – Андрэй Мацюшчанка, «Ульскі» – Валянціна Лабейка, «АграБаравінка» – Мікалай Рыбікаў, якія выказалі свае прапановы.  Калі продаж базы мінеральных угнаенняў райаграсэрвісу і перабудова даільнага цэху ў цялятнік у «Ульскім» рэальна, то завяршэнне будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу ў «АграБаравінцы» немагчыма без знешніх крыніц фінансавання.

Старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык запатрабаваў прыняць неадкладныя меры па рэалізацыі незавершаных аб’ектаў. У прынятым рашэнні вызначаны канкрэтныя тэрміны для навядзення парадку з незавершанымі будаўніцтвам ці рэканструкцыяй аб’ектаў, вызначаны адказныя асобы за выкананне рашэння.

Барацьба з інвазіўнымі раслінамі, якія былі завезены ў нашы краі, але «вырваліся» на волю, пачалі захопліваць землі, з’яўляецца вельмі важнай, падкрэсліў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Кісялевіч, выступаючы па другім пытанні парадку дня. Сярод такіх раслін найбольш небяспечнымі з’яўляюцца некаторыя віды баршчэўніку. Апошнія гады прынята рашэнне аб выкарыстанні хімічнага спосабу барацьбы, як вядучага, побач з такімі метадамі, як скошванне раслін да цвіцення, дыскаванне зараснікаў. Хімічная апрацоўка гербіцыдам дазваляе знішчаць расліны ў цяжкадаступных месцах, лясах, прыдарожных палосах.

У раёне ў 2021 годзе выяўлены на землях 17 землекарыстальнікаў 44 ачагі агульнай плошчай 9,3 гектара, у тым ліку 22 месцы плошчай 6,02 гектара – на сельскагаспадарчых землях, у населеных пунктах – 15 ачагоў (2,63 гектара), палосах адводу аўтадарог – 3 (0,43 гектара), іншых – 5 месцаў. Найбольшыя плошчы баршчэўніка Сасноўскага выяўлены ў СУП «Лаўжанскае», КУСГП «Ульскі», населеных пунктах Кардон, Бараноўскія, Сіроціна, Мікіціха, Лескавічы. У 2021 годзе на барацьбу з баршчэўнікам выдаткавана 7895 рублёў, усе работы рабіліся хімічным метадам сіламі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, землекарыстальнікаў з наступным кантролем. Ускладняе барацьбу тое, што насенне баршчэўніку захоўваецца ў глебе да 7 год і прарастае паступова, таму аднаразовае знішчэнне раслін не дае станоўчага эфекту.

У 2022 годзе на барацьбу з баршчэўнікам выдзелена 5 тысяч рублёў. Конкурс на правядзенне работ выйграў Шумілінскі РАНС, які мае неабходныя сродкі і абсталяванне.

Генадзь Кісялевіч адзначыў, што ўсім землекарыстальнікам трэба кантраляваць сітуацыю і знішчаць адзіночныя расліны і дробныя ачагі баршчэўніку, не дапускаць цвіцення раслін і іх распаўсюджання.

Кіраўнік раёна прапанаваў па магчымасці ўключаць зарослыя землі ў севазварот, бо рэгулярная апрацоўка таксама садзейнічае знішчэнню небяспечнага пустазелля.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Надрукавана ў №31 ад 26.04.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *