В Мишневичах заложили яблоневый сад

Новости Общество

Будзе ў Мішневічах яблыневы сад

У мінулую пятніцу, 22 красавіка, у аграгарадку Мішневічы на тэрыторыі аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян сталага ўзросту і інвалідаў ТЦСАН быў пасаджаны яблыневы сад. Мерапрыемства было ініцыявана раённым Саветам дэпутатаўі прымеркавана да Года гістарычнай памяці.

У пасадцы прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова, дэпутаты райсавета, члены БРСМ  Мішневіцкай школы на чале з першым сакратаром райкама Вікторыяй Бяляевай і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Далучыліся нават некаторыя пацыенты аддзялення.

30 саджанцаў яблынь розных гатункаў (па колькасці памятных мясцін, прысвечаных ваенным падзеям Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі Мішневіцкага сельсавета) былі высаджаны ў гэты дзень на тэрыторыі аддзялення. Да кожнага дрэўца прымацаваны інфармацыйныя таблічкі з назвай памятных мясцін.

«Мы вельмі марылі пра тое, што ў нас калісьці тут будзе яблыневы сад, – прызналася дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Валянціна Штуро. – Некалькі разоў мы пісалі заяўкі на атрыманне грантаў і шукалі спонсараў. Сёння наша мара ажыццявілася дзякуючы мясцовай уладзе і нераўнадушным людзям. Вялікі дзякуй усім за ўвагу, клопат і дапамогу. Няхай дрэўцы, якія мы сёння пасадзілі, хутчэй зацвітуць і парадуюць нашых пацыентаў сакавітымі смачнымі пладамі».

Алена КАРПУШЭНКА.

Надрукавана ў №31 ад 26.04.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *