Работа СМИ в цифровом пространстве

Общество

Работа СМІ ў лічбавай прасторы

На працягу трох дзён у Мінску праходзіў 5-ты медыяфорум «Работа рэгіянальных СМІ ў сучаснай лічбавай прасторы». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ФПБ і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі Храм-помнік у гонар усіх Святых і ў

памяць аб воінах, якія абаранялі нашу Айчыну. Перад журналістамі выступіў протаіерэй Фёдар Повный і заклікаў журналістаў праз газетнае слова навучаць людзей дабрыні.

Работа форума праходзіла ў Доме прафсаюзаў, дзе перад спецыялістамі па сувязях з грамадскасцю раённых і гарадскіх аб’яднанняў прафсаюза выступілі міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Уладзімір Пярцоў адзначыў важнасць сродкаў масавай інфармацыі на сучасным этапе, аб’ектыўнасць і праўдзівасць у асвятленні падзей. Па рабоце СМІ часта мяркуюць пра дзейнасць мясцовых органаў улады.

Міхаіл Орда ўзняў актуальныя пытанні, якія сёння вельмі важныя для прафсаюза і павінны агучвацца ў СМІ, –  абарона і падтрымка чалавека, прававая дапамога, аздараўленне і інш. Выступоўца адзначыў, што прафсаюзныя юрысты бяруцца за любыя працоўныя спрэчкі, вяртаюць людзям незаконна нявыплачаныя грошы, дапамагаюць аднавіцца на рабоце. І такія тэмы Міхаіл Сяргеевіч параіў абавязкова асвятляць на старонках газет – важна, каб людзі ведалі, што прафсаюз заўсёды стаіць на варце інтарэсаў працоўнага чалавека.

На мерапрыемстве выступалі іншыя спікеры, якія ацанілі ўзаемадзеянне дзяржавы і самай масавай грамадскай арганізацыі – Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – як узаемавыгаднае, дзейснае і эфектыўнае.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №33 ад 06.05.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *