Рыбаки из лесхозов Витебской области соревновались на озере Будовесть

Новости Спорт

Спаборнічалі 20 каманд
На базе Шумілінскага лясгасу прайшлі спаборніцтвы па падлёднай лоўлі рыбы сярод каманд ляснога комплексу Віцебскай вобласці. У спаборніцтвах бралі ўдзел 20 каманд, у склад кожнай з якіх уваходзілі па чатыры чалавекі.
Аматары зімовай рыбалкі сабраліся на возеры Будавесць. Для рыбакоў было арганізавана гарачае харчаванне. Так што не звярталі ўвагу на вецер і слоту. Некаторым ўдалося злавіць падлешчыка звыш 800 грамаў і атрымаць прызы ад абкама прафсаюза работнікаў лясной гаспадаркі – рыбалоўную скрыню і спінінг.
Па выніках спаборніцтваў першае агульнакаманднае месца заняў Полацкі лясгас. Каманду Шумілінскага раёна прадстаўлялі Іван Трэногін, Міхаіл Лісейцаў, Пётр Глушнёў, Аляксандр Кузняцоў (на здымку). Нашы рыбаловы не засталіся без прызоў. У асабістым першынстве лепшымі былі Міхаіл Лісейцаў (ён узнагароджаны спальным мяшком) і Пётр Глушнёў (атрымаў тэлескапічную летнюю вудзільню). Усе ўдзельнікі спаборніцтваў засталіся задаволенымі, кожны з іх атрымаў у падарунак вуду для зімовай рыбалкі.
К. КАМІСАРАЎ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Шумілінскага лясгасу.
Надрукавана ў №21 ад 13.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *