Белорусские драники признаны историко-культурной ценностью Республики Беларусь

Культура Новости

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры разгледзела прапанову аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыям прыгатавання і спажывання страў з таркаванай бульбы (дранікаў, бульбяных бліноў, бабкі).

Рада адзінагалосна падтрымала гэтую прапанову. Рашэнне Міністэрства культуры па ўключэнні страў з таркаванай бульбы ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь будзе прынята ў бліжэйшы час.

Перад тым, як пытанне было вынесена на разгляд рады, па ініцыятыве Міністэрства культуры дадзеная традыцыя была вывучана і зафіксавана на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Зафіксавана 235 народных рэцэптаў.
– У сям’і кожнага беларуса на стале нязменна прысутнічаюць дранікі, бабка і іншыя стравы, якія сталі своеасаблівым гастранамічным брэндам нашай краіны. Шырокае распаўсюджванне страў з таркаванай бульбы – асаблівасць нацыянальнай кухні беларусаў, якая сфарміравалася ў канцы ХІХ ст. і захоўваецца да цяперашняга часу, – адзначыў намеснік Міністра культуры старшыня рады Сяргей Саракач.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *